Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малчанавым цікавяцца ў КДБ?


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў

Былы палітвязень з Барысава Аляксандар Малчанаў паведаміў, што яго знаёмых выклікаюць у КДБ і цікавяцца ягонай асобай.

«Некаторыя людзі распавялі мне, што мелі гутарку з супрацоўнікамі барысаўскага КДБ наконт мяне. Пыталіся пра многія тэмы майго жыцьця і, што мяне зьдзівіла, пра тое, што я рабіў некалькі месяцаў, калі жыў на тэрыторыі Ўкраіны. Сярод іншага пыталіся, ці не прымаў я ўдзел у баявых дзеяньнях, трэба меркаваць на ўсходзе Ўкраіны. Магчыма, мяне ў нечым падазраюць ці хочуць зрабіць у нечым вінаватым. Сам гэты факт мне непрыемны, што мной цікавяцца, тузаюць людзей, якія ніколі ні ў чым не былі замешаныя, але іх тым ня менш апытваюць», — расказаў карэспандэнту Свабоды Аляксандар Малчанаў.

Былы палітвязень нядаўна прыехаў у Барысаў з Украіны, каб вырашыць некалькі асабістых пытаньняў і здаць сэсію ва ўнівэрсытэце. 21 лістапада яго затрымалі на чыгуначным вакзале Барысава, калі ён зьбіраўся паехаць ва ўнівэрсытэт у Менск. На яго склалі пратакол за лаянку. 24 лістапада суд пакараў Малчанава сямю суткамі адміністрацыйнага арышту.

Аляксандар Малчанаў кажа, што каб пазьбегнуць перасьледу, мяркуе зьехаць жыць ва Ўкраіну, «прынамсі, пакуль тут ня зьменіцца сытуацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG