Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Малчанаў праз год дачакаўся сапраўднага вызваленьня


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў

1 ліпеня ў Барысаве адбыўся суд, які вырашыў не падаўжаць з 15 ліпеня прэвэнтыўны нагляд над былым палітвязьнем Аляксандрам Малчанавым.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык са спасылкай на зьвесткі ад Аляксандра Малчанава.

«Яшчэ па 14 ліпеня ў яго нагляд, а з 15-га ён ужо цалкам вольны чалавек. Можа, як плянаваў, пераехаць у Менск і тут шукаць працы, бо ў Барысаве з гэтым у яго ўзьніклі праблемы. Ён вельмі прыстойны чалавек, і ягоны лёс нас вельмі турбуе. Калі Саша быў у зьняволеньні, у яго памерла маці, потым памер бацька, ён застаўся сіратой, але не разгубіўся. Ягоныя сябры гатовыя яму дапамагчы, каб у яго ў жыцьці ўсё склалася добра», — сказала Вольга Мікалайчык.

Прэвэнтыўны нагляд на год быў усталяваны за Аляксандрам Малчанавым у ліпені мінулага году, пасьля вызваленьня з калёніі ў Навасадах пад Барысавам. Там былы палітвязень адбыў 1,5 года за крадзеж мэталалому на адным з прадпрыемстваў Жодзіна. На судзе Малчанаў тлумачыў, што як былога палітвязьня яго нікуды ня бралі на працу і ён мусіў зарабляць грошы, прадаючы мэталалом, які зьбіраў у розных месцах, у тым ліку на закінутай пляцоўцы заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG