пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:19

Палітыка

А.Кароль: “Прашу муфтыяў паспрыяць вызваленьню Зьдзьвіжкова”

18 студзеня Менскі гарадзкі суд пакараў былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” трыма гадамі зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Склад злачынства суд убачыў у перадрукоўцы газэтай, якою ў лютым 2006 году кіраваў Аляксандар Зьдзьвіжкоў, карыкатур на прарока Мухамэда. Як камэнтуе прысуд былы рэдактар “Згоды” Аляксей Кароль? 

“Пакараньне суровае і, на маю думку, ня можа лічыцца справядлівым за той учынак, які быў зроблены Аляксандрам Зьдзьвіжковым. Хоць публікацыю карыкатур я лічыў і лічу памылковай, але трэба было ўзяць пад увагу, што ніякіх дрэнных наступстваў за гэтыя два гады не было. Я хачу зьвярнуцца да муфтыяў Беларусі, каб падчас разгляду касацыйнай скаргі падаць ліст у адпаведныя органы з просьбаю дараваць гэта Зьдзьвіжкову, зьменшыць пакараньне і пакінуць яго на волі”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер
18.01.2008 16:35
Улады прысуджаваючы намесніка рэдактара да зьняволяньня, распальваюць рэлігійную варожасьць супраць рэлігіі якая не зьяўляецца дзяржаўнай. Гэта зроблена з мэтай абуджэньня ненавісьці да прадстаўнікоў рэлігійных мяншыняў.
Акупацыйная ўлада дзейнічае згодна акупацыйных правіл.
Падзяляй і кіруй!

Імя:: XYZ
19.01.2008 10:19
Гэтак выпендрываюцца перад Іранам каб латвей прадаці СС-300. А журналіст мог бы паважаць ісламістаў і не бадацца рагамі. Сталы дзядзечка і назабаўляўся з малюнкамі, як пасядзіць больш розуму набярэцца. У іх прарок, у нас Хрыстос і няма чаго лезці куды не трэба...