Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Шабановіч: “Мы не патрабуем зуба за зуб...”



Абу-Бэкір Шабановіч, муфтый мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Рэспубліцы Беларусь, цьвердзіць, што беларускія мусульмане не патрабавалі крыві Зьдзьвіжкова:

“Мне шкада чалавека. Ён зрабіў памылку. І вельмі шкада, што ён гэтай памылкі так і не прызнаў.

Мы не заклікаем да таго, каб было “зуб – за зуб, вока – за вока, кроў – за кроў”. Наша рэлігія – самая мірная. І мы не патрабавалі, каб яго пасадзілі. Мне здаецца, можа б і штрафу хапіла. Ды і газэту закрылі. Гэта таксама страты. Але ж я не магу дыктаваць нашаму заканадаўству. Яно абараняе правы грамадзянаў.

Мая думка такая – мы ўсе адкажам перад Усявышнім. І ён, і я, і ўсе. У судны дзень адкажам за ўсё, зробленае намі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG