Лінкі ўнівэрсальнага доступу

C.Луканін: “Справа Зьдзьвіжкова палітычная”


Прысуд Аляксандру Зьдзьвіжкову камэнтуе Сяргей Луканін – юрысконсульт царквы “Новае жыцьцё”:


“Я думаю, што насамрэч гэта справа больш палітычная. Тут дакладна існуе палітычны падмурак. А калі глядзець на рэлігійны аспэкт? Вядома, публікацыі ў мэдыях, якія зьневажаюць рэлігійныя пачуцьці верникаў розных рэлігіяў, гэта, на маю думку, не зусім добра. Аднак караць за гэта такім прысудам – тут таксама назіраецца перабор.

А што да канкрэтнай справы спадара Зьдзьвіжкова, дык тут, я думаю, ёсьць 100-працэнтны палітычны падмурак. І толькі з-за палітычнага падтэксту асудзілі гэтага чалавека”.
XS
SM
MD
LG