Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Ламека: “Не разумею, чым кіраваўся Зьдзьвіжкоў”


Прысуд Аляксандру Зьдзьвіжкову камэнтуе Уладзімер Ламека – намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў.


Былы намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандар Зьдзьвіжкоў сёньня асуджаны Менскім гарадзкім судом за распальваньне рэлігійнай варожасьці на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Уладзімер Ламека – намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў – гаворыць, што дагэтуль ня можа зразумець, чым кіраваўся Аляксандар Зьдзьвіжкоў:

“Мабыць, выхаваньне ў яго такое? А можа, не даўсьвядоміў? Тады ж увесь сьвет шумеў, Эўропа хвалявалася, мусульмане казалі, што абражаецца іх годнасьць. Дык трэба ж было зарыентавацца. Навошта нам спатрэбіліся гэтыя камэнтары? Вось так і атрымалася.

А, можа, гэта і палітычны заказ, паколькі ў нашай апазыцыйнай прэсе ўсё бывае? Навошта было друкаваць? Нашай дзяржаве гэта аўтарытэту не надало, атрымаўся толькі скандал. Абражаецца годнасьць вернікаў, а мусульмане ж і ў нашай краіне ёсьць. Гэта абраза годнасьці ўсіх мусульманаў. Таму і нашы не маўчалі”.

XS
SM
MD
LG