Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы згадваюць айца Аляксандра Надсана

абноўлена
Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан
1/14 Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/14
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год
3/14 Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьезд беларусаў сьвету. Менск, 2009. Айцец Надсан, а.Андрэй Абламейка і Павал Латушка
4/14 Зьезд беларусаў сьвету. Менск, 2009. Айцец Надсан, а.Андрэй Абламейка і Павал Латушка
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Дзень Волі ў Лёндане, 2012.
5/14 Дзень Волі ў Лёндане, 2012.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На канфэрэнцыі, прысьвечанай Кастусю Каліноўскаму, 2014.
6/14 На канфэрэнцыі, прысьвечанай Кастусю Каліноўскаму, 2014.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На прэзэнтацыі кнігі айца Надсанам«Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», Менск, 2008.
7/14 На прэзэнтацыі кнігі айца Надсанам«Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Айцец Аляксандар Надсан правёў экскурсію ў Беларускім музэі ў Лёндане, 2014.
8/14 Айцец Аляксандар Надсан правёў экскурсію ў Беларускім музэі ў Лёндане, 2014.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы, 2014.
9/14 Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы, 2014.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятар і беларус. Менск, «Белфранс», 2004
10/14 Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятар і беларус. Менск, «Белфранс», 2004
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Belarus -- Solemn evening in honour of the Apostolic Visitor for Belarusian Catholics abroad Alyaksandar Nadsan, 24Nov2008
11/14 Belarus -- Solemn evening in honour of the Apostolic Visitor for Belarusian Catholics abroad Alyaksandar Nadsan, 24Nov2008
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
12/14 Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
13/14 Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
14/14 Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

У Лёндане на 89-ым годзе жыцьця памёр уніяцкі сьвятар, выбітны руплівец беларушчыны айцец Аляксандар Надсан.

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што «сьмерць айца Надсана — гэта вялікая страта для нацыянальнага руху і для Беларусі. Гэтага сьветлага чалавека будзе не хапаць усім, у каго сэрца баліць за нашу Бацькаўшчыну».

Аляксандар Надсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Нясьвіскім раёне. З восені 1944 года ваяваў у арміі Андэрса, якая была ў складзе Брытанскіх узброеных сіл. У Вялікай Брытаніі — з 1946 г. , быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Айцец Аляксандар Надсан — аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі, быў кіраўніком беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лёндане, старшынём Камітэту дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

«Гэта быў чалавек з іскрыстай радасьцю»

Сьветлай памяці айца Аляксандра Надсана ўзгадвае мастак Павал Татарнікаў:

«У мяне было толькі дзьве сустрэчы з айцом Аляксандрам Надсанам. На першай мы так і не пазнаёміліся, але ён нешта ведаў пра мяне. І калі я быў у Англіі, ён папрасіў мяне зрабіць выставу ў Беларускім цэнтры, у Бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Я, канечне, згадзіўся. І некалькі дзён, калі ладзілася выстава, калі праходзіла, калі была творчая сустрэча — мы кантактавалі з айцом Аляксандрам Надсанам. Безумоўна, гэта быў незвычайны чалавек, нягледзячы на сталы ўзрост, з фэнамэнальнай памяцьцю, з празрыстай, нават іскрыстай радасьцю. У яго такая шчырая ўсьмешка, якая зараджае. Ведаючы, якая гэта вялікая, знакавая асоба для адраджэньня беларускай культуры, духоўнасьці, я ўдзячны лёсу, вельмі шчасьлівы, што мне ўдалося зь ім пазнаёміцца».

«Гэта чалавек надзвычай мудры і шчыры»

Слова пра айца Надсана ад выдаўца Зьмітра Санька:

«Гэта сапраўды незвычайны чалавек, і разам з тым ён вельмі просты. Мы даволі часта кантактавалі зь ім у розных творчых справах, асабліва падчас выданьня кнігі пра Чэслава Сіповіча. Я памятаю, калі мы завяршылі гэтае выданьне і ён атрымаў сыгнальны асобнік, ён сказаў: „Самы галоўны вынік нашага супрацоўніцтва — гэта тое, што мы засталіся прыяцелямі“. Гэта сьведчаньне вялікай мудрасьці чалавека, таму што мы ведаем, як часта людзі, якія робяць агульную справу, ня могуць пасьля паразумецца адзін з адным.

Памятаю, аднаго разу, гадоў 15 таму, адзін з нашых калегаў зрабіў ня вельмі прыгожы ўчынак. Ён напісаў у розныя інстанцыі, у тым ліку і айцу Аляксандру, пра тое, што, маўляў, я і мае сябры займаемся рознымі махінацыямі. Зразумела, гэта была выдумка. І калі я пры сустрэчы папрасіў у айца Аляксандра, каб ён паказаў гэты ліст, ён паабяцаў. Паабяцаў, але так і не паказаў пад рознымі прычынамі. І я разумею цяпер, што гэта таксама была праява ягонай мудрасьці. Ён спадзяваўся, што супрацоўніцтва ў нашым коле, на жаль, не такім шырокім, будзе і далей працягвацца. А калі б я ўбачыў гэты ліст, то зразумела, што далейшае наша супрацоўніцтва было б вельмі сумнеўным. Гэта таксама праява ягонай мудрасьці. Перш за ўсё, гэта чалавек надзвычай мудры і шчыры.

Я і мае калегі з нашага выдавецтва вельмі ганарацца тым, што мы некалі разам з Ірынай Дубянецкай выдалі кнігу, прысьвечаную яму — „Сонца тваё не закоціцца і месяц твой не схаваецца“. Гэтая кніга, на мой погляд, — помнік гэтаму вялікаму чалавеку. Вельмі шкада, што такія людзі адыходзяць. Нам яго будзе вельмі неставаць».

«Айцец Надсан — чалавек-эпоха, які жыў для Беларусі»

Пра свайго настаўніка Аляксандра Надсана ў інтэрвію Свабодзе распавядае доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая.

Відэаэкскурсія па беларускай бібліятэцы ў Лёндане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:12 0:00

Айцу Надсану 88 год
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:51 0:00
Наўпроставы лінк

Айцец Надсан на Свабодзе

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG