Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

19 лістапада а 13 гадзіне на пытаньні адкажа Апостальскі Візытатар для беларусаў грэка-каталікоў замежжа айцкц Аляксандар Надсан.

Аляксандар Надсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Нясвіжскім раёне. З восені 1944 года ваяваў у арміі Андэрса, якая была ў складзе Брытанскіх узброеных сіл. У Вялікай Брытаніі – з 1946 г. , адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Айцец Аляксандар Надсан -- аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі, кіраўнік беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лёндане, старшыня Камітэту дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

Гэтымі днямі грамадзкасьць Беларусі адзначыць 50-годзьдзе сьвятарскай дзейнасьці айца Аляксандра Надсана. У нядзелю 23 лістапада а 14 гадзіне адбудзецца сьвяточная літургія ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, а ў панядзелак 24 лістапада ў 18.30 у гэтым жа касьцёле пройдзе грамадзкае віншаваньне айца Аляксандра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG