Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадзеншчыне ўціскаюць журналістаў-фрылансэраў


Андрэй Мялешка
Андрэй Мялешка

Журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка ня змог абскардзіць рашэньне Кастрычніцкага суду Горадні, паводле якога яго аштрафавалі на 4,5 млн рублёў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Мялешка надалей лічыць, што ў судзе не была даказана ягоная віна, бо рапарт, які быў на яго складзены, нават не правяраўся, і гэта прызнаў у судзе сьведка-міліцыянт. Паводле рапарту, на сайце Радыё Рацыя, якое трансьлюецца з Польшчы, быў зьмешчаны матэрыял пад псэўданімам Ігар Мікалаеў. Раней Мялешка карыстаўся такім псэўданімам, за што пракуратура вобласьці выносіла яму папярэджаньне.

Але ў судзе Мялешка настойваў на тым, што ён ня ведае, як на сайт Радыё Рацыя трапіў ягоны матэрыял.

Мялешка: «Сёньня судзьдзя запытаўся ў мяне, ці ведаю я закон аб СМІ, і параіў яго пачытаць. Але няхай бы ён зьвярнуў увагу на тое, што ў судзе над законамі і рознымі інструкцыямі вяршэнства мае Канстытуцыя Беларусі. І на гэта нашы судзьдзі забываюцца. Я думаю, што перасьлед журналістаў-фрылансэраў на маёй асобе ня спыніцца».

На Гарадзеншчыне гэта ўжо трэці за апошнія месяцы суд над журналістам-фрылансэрам. На пачатку красавіка на 30 базавых велічынь (чатыры з паловай мільёны) быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў — «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», то бок за супрацу з тэлеканалам «Белсат».

Па тым самым артыкуле за супрацу з тэлеканалам «Белсат» Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў на 30 базавых велічынь сябра БАЖ Алеся Залеўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG