Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Русафоб» Шарамет быў вымушаны звольніцца з расейскага ТВ


Павал Шарамет

Павал Шарамет

У сваім Фэйсбуку журналіст апісаў, як стаў аб’ектам мэтанакіраванай кампаніі перасьледу.

Апошні год Павал Шарамет вёў праграму «ПравДА!» на Грамадзкім тэлебачаньні Расеі (ОРТ).

«Старшыня выканкаму народнага фронту паўднёвага ўсходу Ўкраіны» Зінчанка напісаў лісты дырэктару Грамадзкага тэлебачаньня Расеі Ігару Лысенку і старшыні Саюзу журналістаў Расеі Багданаву «з патрабаваньнем разабрацца з русафобам Шараметам, які бярэ агідна лісьлівыя інтэрвію ва ўкраінскіх карнікаў». Гэты Зінчанка вядомы тым, што наймаў баевікоў падчас Майдана для нападу на грамадзкіх актывістаў...«

У выніку зваротаў Зінчанкі зьявілася «выкрывальная» публікацыя ў газэце «Известия».

Адміністрацыя Пуціна папрасіла працадаўцаў журналіста разабрацца з «сыгналамі грамадзтва» наконт «русафоба Шарамета». У выніку Шарамет напісаў заяву аб звальненьні.

«Пакідаю расейскае Грамадзкае тэлебачаньне з чыстым сумленьнем. Я, шчыра кажучы, быў моцна зьдзіўлены, калі мяне запрасілі туды весьці праграму „ПравДА!“. Дзіўна, што нам удалося так доўга — 9 месяцаў — пратрымацца ў моры расейскай тэлепрапаганды і цемрашальства», — робіць выснову журналіст.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG