пятніца, 25 красавіка 2014, Менск 01:43

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Свабодзе пацьвердзілі гібель беларуса ў Кіеве

Адзін з забітых сёньня ў Кіеве беларус Жызнеўскі Міхаіл Міхайлавіч.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Адзін з забітых сёньня ў Кіеве беларус Жызнеўскі Міхаіл Міхайлавіч.

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Штабе нацыянальнага супраціву.

Як паведаміла крыніца Свабоды, на гэтым фота, узятым з акаўнта «Вконтакте», можа быць Міхаіл Жызьнеўскі.

У амбасадзе Беларусі ў Кіеве адмаўляюцца гаварыць на гэтую тэму.





Беларусь, забіты ў Кіеве, быў байцом УНА-УНСО?


Забіты ў Кіеве беларус, паводле неафіцыйнай інфармацыі, — Жызьнеўскі Міхаіл Міхайлавіч. (Некаторыя кажуць, што ім ён называў сябе Аляксеем).

Паводле нашай інфармацыі, ён выехаў зь Беларусі, бо меў палітычныя праблемы на радзіме.

Ва Ўкраіне быў байцом нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. Меў некалькі псэўданімаў. Яго характарызуюць як асобу «сьмелую і яскравую».

Магчыма, хлопец паходзіць з Гомеля і мае там родных. Апошнім часам жыў і працаваў у Кіеве і ў Белай Царкве.

Хлопец быў у самаабароне Майдану, ахоўваў аб’екты Майдану. Сябры і знаёмыя кажуць, што ён быў адным з самых актыўных байцоў УНА-УНСО на Майдане:

«Гэта вельмі адказны і энэргічны чалавек, вельмі камунікабэльны, увесь час меў пазытыўны настрой».

Іншы хлопец паведамляе, што Жызьнеўскі жыве ў Белай Царкве:

«Пра яго як пра чалавека можна сказаць вельмі шмат чаго добрага, ён мэтанакіраваны і ўпэўнены ў сабе, заўжды меў патрыятычныя погляды, захапляўся спортам. Найбольш яму падабаліся экстрэмальныя віды спорту».

Чацьвёртая ахвяра супрацьстаяньня ў Кіеве, фота Espreso.tv




Распавядаюць сябры і знаёмыя:


Аляксандар Панчанка: «Ён быў байцом УНА-УНСО, даволі сьмелая і яскравая асоба. Хоць я яго нядоўга ведаў, але ён пакінуў пасьля сябе добрыя ўспаміны.

Праз тое, што ён быў з УНСО, кантактаў не разгалошваў. Ведаю толькі, што ён родам з Гомеля і што там яго родныя. Апошні час жыў і працаваў у Кіеве і Белай Царкве».

«Ва УНСО яго ведалі як Аляксея, хоць найбольш называлі псэўданімам — Локі. Сапраўднага імя ён практычна нікому не казаў, таму ня ведаю, ці сапраўды яго звалі Міхаіл».

«Быў у самаабароне Майдану, ахове аб’ектаў Майдану, дапамагаў у працы УНСО на Майдане, таксама дзяжурыў у намётах, даваў інтэрвію журналістам. Быў адным з найактыўнейшых актывістаў УНСО на Майдане. Вельмі адказны і энэргічны чалавек, адрозьніваўся высокай камунікабэльнасьцю і ўвесь час меў добры настрой.

Віталь Лук’янчук: «Пражывае ў Белай Царкве. Пра яго як пра чалавека можна сказаць шмат чаго добрага. Ён мэтанакіраваны, упэўнены ў сабе, заўжды меў патрыятычныя погляды, захапляўся спортам. Найбольш яму падабаліся экстрэмальныя віды спорту...»

Аляксандар Панчанка: «Ён палітычны эмігрант зь Беларусі. Выехаў, калі яшчэ быў малады, здаецца, у 18 гадоў. Я цяпер не прыгадаю, чаму, але ён казаў — праз новы віток палітычнага ціску. Яму пагражала турма за ягоную дзейнасьць, таму ён і яшчэ адзін чалавек выехалі. На жаль, я так і не пагаварыў зь ім дэталёва на гэтую тэму».



Сябра забітага беларуса: Ён мусіў зьехаць з-за палітыкі


 Саша Панчанка, паплечнік Міхаіла, расказвае Радыё Свабода:

— Мы пазнаёміліся, калі пачаўся Майдан. Пасьля падзеяў 1 сьнежня мы сустрэліся, і вось бачыліся цягам месяца да яго трагічнай гібелі. Што да сям’і, то ня ведаю. Здаецца, у яго дзядзька, мажліва зь Менску, ці таксама з Гомеля, займае нейкую пасаду чыноўніка. Ён проста распавядаў, што праз палітычны перасьлед яго моцна шукалі, і ён шмат чаго не распавядаў.

Я яго па фота пазнаў. Нам ён казаў, што яго завуць Аляксей. Але бальшыня яго ведала пад псэўданімам Локі. Больш пра імя ня ведаю нічога. Здаецца, ён прыехаў зь сябрам. Але дзе цяпер сябра — ня ведаю.

— Чаму ён прыехаў на Майдан?

— Прыехаў ён на Майдан, таму што быў удзельнікам арганізацыі УНА-УНСО, і гэта агульнае распараджэньне — сабрацца ўсёй арганізацыі ў Кіеве, і таму ён прыехаў.

— Якія ў яго былі захапленьні, зацікаўленьні?

— Звычайныя. Цікавіўся вайсковай справай. Да таго як вымушаны быў выехаць, навучаўся ў вайсковым ліцэі. Падрыхтоўку праходзіў. Ён казаў, што быў вымушаны зьехаць, бо займаўся палітычнай дзейнасьцю перад выбарамі. Яны праводзілі ўсялякія расьсьледаваньні, выйшлі на яго сьлед і сказалі, што яму лепш выехаць, інакш засудзяць. Да турмы і сур’ёзнай адказнасьці. Пэўны час жыў у Данецку. Потым перабраўся ў Крывы Рог, потым у Белую Царкву, потым у Кіеў. І гэта быў яго апошні пункт. Зьвязаўся з УНА-УНСО. Займаўся страйкболам, і вайсковая справа яго цікавіла.

— У яго быў палітычны прытулак?

— Яму палітычнага прытулку не далі. Як яго пачалі лавіць, яму далі некалькі гадзін на зборы. І знаходзіўся тут пад іншымі дакумэнтамі. Ён быў у спэцвышуку, яго некалькі разоў затрымлівалі, але ў яго былі нейкія добрыя знаёмыя, то ён практычна заўжды выходзіў, яго выпускалі. Афіцыйнага прытулку не давалі. Арганізацыя дапамагала пазьней, калі ён ужо пражыў некалькі гадоў.

— Ці кантактаваў зь беларусамі?

— Рабіў фатаграфіі, быў актыўны. У яго быў украінскі дзяржаўны сьцяг. З хлопцам фатаграфаваліся, і ён прасіў кожнага зь якога-небудзь Данецку, Кіева, Харкава, і кожны, хто фатаграфаваўся зь ім — падпісваўся на сьцягу. Сьцяг — з подпісамі практычна з усіх гарадоў ад самых розных людзей. Таксама фатаграфаваўся зь беларускімі сьцягамі, і заўжды зь беларусамі сустракаўся. Абменьваўся кантактамі і гаварыў па-беларуску.

— Якім чынам яго падстрэлілі?

— Я ня быў, калі яго падстрэлілі. Толькі раніцай празь некалькі гадзін даведаўся, што такое адбылося. І пра дэталі ня меў часу даведацца.



Беларуса ў Кіеве забілі стрэлам у сэрца зь пісталета Макарава


Адзін зь лідэраў УНА-УНСО Мікола Карпюк пацьвердзіў Радыё Свабода сьмерць беларуса Міхаіла Жызьнеўскага. Ва УНА-УНСО Жызьнеўскі меў псэўданім Локі і называў сябе Аляксеем.

Мікола Карпюк: «Жызьнеўскі Міхаіл Міхайлавіч, 1988 году нараджэньня. Ён быў сябрам УНСО. Даўно ўжо быў ва Ўкраіне, але быў зь Беларусі.

Стралялі ў яго зь пісталета Макарава. Цяпер ён знаходзіцца ў моргу. Туды нашы людзі паехалі на апазнаньне.

Вельмі талковы быў хлопец. Малады, энэргічны, разумны. Працаваў у Белай Царкве. Як унсовец быў вельмі дысцыплінаваны, вышкалены і азартны. Таму ўвесь час быў на самых перадавых пазыцыях. Ён зь першага дня на Майдане, на барыкадах. Малайчына. Сапраўдны герой. Беларуская нацыя павінна ім ганарыцца. І ўкраінская нацыя будзе аддаваць яму славу і гонар.

Стралялі канкрэтна ў яго. Дваіх застрэлілі снайперы, а ў яго мент страляў зь пісталета Макарава. Ён адразу памёр. Куля яму трапіла ў сэрца.

У нас ва УНСО не прынята моцна распытваць пра прыватныя пытаньні. Пра ягонае прыватнае жыцьцё не магу нічога сказаць. Ведалі яго як вясёлага і жыцьцярадаснага хлопца. Усе яго ведалі пад псэўданімам Локі.

Хачу падзякаваць братняй беларускай нацыі за такога сур’ёзнага мужчыну і сына беларускай нацыі. Ён сапраўдны герой».

Тэгі: кіеў, забітыя, Майдан, Міхаіл Жызьнеўскі

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Толик Горад:: Киев
22.01.2014 17:16
вітання родная Беларусь, якой аддаў 2 гады жыцця (82-84 Мазыр)! звярніце ўвагу на тое што мінулым яблыкам разладу у нас стаў так званы "журналіст" Гангадзэ, нацыянальнасць якога Дзярждэп таксама выкарыстаў для фарміравання грамадскай думки братскаго народу. Мир вашей святой земле!
Адказаць

Імя:: Іван Горад:: Київ
23.01.2014 00:26
Ех.. чому Гонгадзе відрізали голову а ти сидиш за компом і пишеш такі мерзенні речі... як це все сумно.
Адказаць

Імя:: Толик Горад:: Киев
24.01.2014 11:38
бо маю голову, на відміну від вас із Гонгадзе
Адказаць

Імя:: Петро Горад:: Сталіно
24.01.2014 17:11
Не питай по кому гуде дзвін - по ТОБІ !
Адказаць

Імя:: Толя Горад:: Киев
25.01.2014 13:50
гудозвоне, чи ти не знаєш, що дзвін не гуде? ))
Відэа