Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпюк: Беларуса ў Кіеве забілі стрэлам у сэрца зь пісталета Макарава


Міхаіл Жызьнеўскі

Міхаіл Жызьнеўскі

Адзін зь лідэраў УНА-УНСО Мікола Карпюк пацьвердзіў Радыё Свабода сьмерць беларуса Міхаіла Жызьнеўскага. Ва УНА-УНСО Жызьнеўскі меў псэўданім Локі і называў сябе Аляксеем.

Мікола Карпюк: «Жызьнеўскі Міхаіл Міхайлавіч, 1988 году нараджэньня. Ён быў сябрам УНСО. Даўно ўжо быў ва Ўкраіне, але быў зь Беларусі.

Стралялі ў яго зь пісталета Макарава. Цяпер ён знаходзіцца ў моргу. Туды нашы людзі паехалі на апазнаньне.

Вельмі талковы быў хлопец. Малады, энэргічны, разумны. Працаваў у Белай Царкве. Як унсовец быў вельмі дысцыплінаваны, вышкалены і азартны. Таму ўвесь час быў на самых перадавых пазыцыях. Ён зь першага дня на Майдане, на барыкадах. Малайчына. Сапраўдны герой. Беларуская нацыя павінна ім ганарыцца. І ўкраінская нацыя будзе аддаваць яму славу і гонар.

Стралялі канкрэтна ў яго. Дваіх застрэлілі снайперы, а ў яго мент страляў зь пісталета Макарава. Ён адразу памёр. Куля яму трапіла ў сэрца.

У нас ва УНСО не прынята моцна распытваць пра прыватныя пытаньні. Пра ягонае прыватнае жыцьцё не магу нічога сказаць. Ведалі яго як вясёлага і жыцьцярадаснага хлопца. Усе яго ведалі пад псэўданімам Локі.

Хачу падзякаваць братняй беларускай нацыі за такога сур’ёзнага мужчыну і сына беларускай нацыі. Ён сапраўдны герой».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG