Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі высьвятляе інфармацыю пра Жызьнеўскага


Міхаіл Жызьнеўскі

Міхаіл Жызьнеўскі

Пацьвердзіць сьмерць беларускага грамадзяніна Міхаіла Жызьнеўскага ў Кіеве беларускі МЗС пакуль ня можа.

Намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла Свабодзе:

«На дадзены момант па-ранейшаму афіцыйнага паведамленьня ад украінскага боку ў нас няма. Паводле той інфармацыі, якая ёсьць, у гэтага чалавека адсутнічаюць дакумэнты, якія пацьвярджаюць яго асобу.

Амбасада Беларусі ва Ўкраіне накіравала адпаведную ноту ў Міністэрства замежных спраў Украіны. Супрацоўнікі амбасады стала кантактуюць са сваімі ўкраінскімі калегамі і праваахоўнымі органамі».
XS
SM
MD
LG