Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таронта адзначылі Дзяды


Алесь Кот
Алесь Кот

3 лістапада 2013 года ў Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры Таронта адбылося сьвяткаваньне Дзядоў.

Удзельнікі імпрэзы прыгадалі першае шэсьце ў Курапаты, якое адбылося 25 год таму ў 1988-м, а таксама тое, што ў 1994-м Курапаты наведаў тагачасны прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан.

Колішні старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Галіна Сяргеева распавяла пра гістарычную ролю дзейнасьці Беларускага Народнага Фронту ’’Адраджэньне’’.

«Ізноў сталася агучанай неабходнасьць не забывацца пра гісторыю Бацькаўшчыны, раз за разам узгадваць пра яе вызначальныя этапы, падзеі, асобаў. Бо, калі праўду не казаць, праўда зьнікне», — піша ў сваім лісьце сакратар Парафіяльнай Рады Алесь Кот.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG