Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзядоўскае шэсьце скончылася. Затрыманы чалавек у майцы «Лукашенко, уходи»


Дзяды 2013
Дзяды 2013
Напрыканцы мітынгу міліцыя затрымала ўдзельніка шэсьця на Курапаты, які быў у майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи» і з адваротнага боку — «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!».

Яшчэ падчас збору ўдзельнікаў шэсьця на пляцоўцы каля менскага гадзіньнікавага заводу супрацоўнікі міліцыі папрасілі мужчыну зьняць майку, «каб не было канфліктаў». Мужчына просьбу ня выканаў і прайшоў увесь шлях у майцы, якую ён апрануў на куртку.

Мужчына папрасіў міліцыянтаў назваць яму закон, які забараняе насіць падобнае адзеньне. Ён таксама адзначыў, што адмыслова прыехаў з Гомля, каб паўдзельнічаць у акцыі.

Сёньня ў Менску адбылося традыцыйнае шэсьце ва ўрочышча Курапаты, якое адбываецца ўжо 25-раз падчас адзначэньня Дзядоў. Паводле розных ацэнак, удзел у акцыі ўзялі ад 300 да 1500 чалавек. Радыё Свабода вяло жывы рэпартаж з акцыі.

У акцыі бралі ўдзел сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-БНФ, Партыі БНФ, БХД, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), «Маладога фронту», «Маладой Беларусі», «Беларускага руху» ды іншых арганізацыяў.

Калёну аздобіла вялікая колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў, а таксама расьцяжкі «Дзяды-2013», «Беларускаму народнаму фронту 25 гадоў», «Дзякуй продкам за мову», «Слава нацыі — сьмерць ворагам», «Беларуская салідарнасьць — наш супраціў расейскай акупацыі».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG