Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск апынецца ў цэнтры Вялікага Княства Паэзіі


11 ліпеня ў Менску ў галерэі «Ў» ладзіцца вялікая вечарына Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі).

Арганізуюць імпрэзу амбасада Літвы ў Беларусі і Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Яна прысьвечаная пачатку старшынства Літоўскай Рэспублікі ў Эўрапейскім Зьвязе.

Зь літоўскага боку ў імпрэзе возьмуць удзел паэты Эўгеніюс Алішанка, Уладас Бразюнас, Марыюс Бурокас, Антанас А. Ёнінас, Альвідас Шляпікас. А Беларусь прадставяць Андрэй Адамовіч, Алеся Башарымава, Вера Бурлак, Галіна Дубянецкая ды Алесь Разанаў.

Іх вершы прагучаць у музычным аздабленьні дудара Тодара Кашкурэвіча.

Весьці імпрэзу, якая распачнецца ў галерэі «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37А) а 20:30, будзе паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

Літаратурны праект Magnus Ducatus Poesis заснаваны ў 2006 годзе. Ён аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG