Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілейны фэст у Будславе завяршыўся

абноўлена
1/20
У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завершыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай
2/20

3/20

4/20

5/20

6/20

7/20

Папскі легат Жан-Люі Таран
8/20 Папскі легат Жан-Люі Таран
У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завершыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай
Апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці
9/20 Апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці
У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завершыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай
Рэліквіі сьвятой Тэрэзы
10/20 Рэліквіі сьвятой Тэрэзы
У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завершыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай
11/20

12/20

13/20

14/20

15/20

16/20

17/20

18/20

19/20

20/20

Previous slide
Next slide

У суботу, 6 ліпеня, у Будславе завяршыліся юбілейныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годзьдзю абраза Маці Божай Будслаўскай.

Заключныя сьвяткаваньні распачаліся напярэдадні апоўначы: перад урачыстай сьвятой імшой вернікі, сьвятары і законныя сёстры з запаленымі сьвечкамі прайшлі каля Нацыянальнага санктуарыя ўрачыстай працэсіяй.

Разам з абразом Маці Божай Будслаўскай сьвятары і вернікі таксама несьлі на плячах рэліквіі сьвятой Тэрэзы, якія прыбылі ў Беларусь з нагоды юбілею ў Будслаўскім санктуарыі.

Малітвы і набажэнствы доўжыліся ўсю ноч, у тым ліку — адмысловая праграма для моладзі ў намётавым гарадку. Таксама цягам ночы і дня вернікі ішлі, каб пакланіцца і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай, а сьвятары спавядалі тысячы чалавек.

Аб 11 гадзіне 6 ліпеня распачалася заключная ўрачыстая сьвятая імша. Удзел у ёй прыняў папскі легат Жан-Люі Таран, апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, іншыя беларускія герархі і сьвятары, прадстаўнікі духавенства з Расеі, Польшчы, Украіны і іншых краінаў, а таксама прадстаўнікі некаторых дыпляматычных місій у Беларусі. Ад дзяржаўных уладаў Беларусі ўдзел у сьвяце прыняў старшыня аблвыканкаму Барыс Батура, а міністар культуры Леанід Гуляка зачытаў прывітальнае пасланьне ад кіраўніка Беларусі.

Прамаўляючы ад імя папы рымскага ягоны пасланьнік Жан-Люі Таран сказаў, што абраз Маці Божай Будслаўскай быў падараваны Папам Клімэнтам VІІІ, і як пераемнасьць традыцыі папа Францішак накіраваў на 400-гадовы юбілей свайго пасланьніка.

«Праз свайго прадстаўніка папа жадае быць тут, каб выказаць сваю падзяку за гераічнае сьведчаньне веры нашых продкаў, праз мучаніцтва ў імя веры. А таксама, каб запэўніць у тым, што ён любіць і паважае людзей Беларусі. Падтрымлівае іх намаганьні, скіраваныя на ўзрастаньне ў справядлівасьці, праўдзе і сумленнасьці. А таксама ў імкненьні да далейшага разьвіцьця». Папскі легат таксама ад імя Папы Рымскага Францішка блаславіў беларускі народ, а прысутным на ўрачыстасьці ўдзяліў адпушчэньне грахоў.

Заключная імша завершылася ўрачыстай працэсіяй каля Будслаўскага санктуарыя, а таксама была пагашаная паштовая марка, якую Белпошта выпусьціла да будслаўскага юбілею. Як паведаміў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юры Санько, сёлета ўдзел у юбілейных урачыстасьцях прынялі каля 30 тысяч вернікаў і каля 300 духоўных асобаў.
У БудсLOVE з адказнасьцю за будучыню
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:41 0:00
Наўпроставы лінк
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG