Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батура падарыў папскаму Легату частку слуцкага пояса


Барыс Батура

Барыс Батура

Старшыня Менскага гарвыканкаму Барыс Батура, выступаючы на цырымоніі 400-годзьдзя абраза Маці Божай у Будславе сярод іншага заявіў:

«Бачым у гэтым шэсьці яркае адлюстраваньне гуманнай палітыкі нашай дзяржавы».

Барыс Батура асабіста зьвярнуўся да спэцыяльнага легата Святога Айца Францішка, старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялёгу кардынала Жан-Люі Тарана, які прысутнічае на ўрачыстасьці і перадаў яму «сьціплы падарунак» — частку слуцкага пояса.

Дакладны кошт слуцкага пояса невядомы і залежыць ад якасьцяў артэфакта, але можа сягаць сотні тысяч даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG