Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будславе сьвяткуюць 400-годзьдзе абразу Маці Божай


У Будславе (Мядзелскі раён Менскай вобласьці) сабраліся каля 30 тысяч паломнікаў.

У начным набажэнстве удзельнічала 200 сьвятароў.

Сёлета адзначаецца 400-годзе абраза Будслаўскай.

Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі.

2 ліпеня 1992 адбылася першая адноўленая пілігрымка да абраза Маці Божай Будслаўскай.

2 ліпеня 1996 арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася патронкай Беларусі.

У 1998 кардынал Казімер Сьвёнтак каранаваў цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі.
XS
SM
MD
LG