Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура заўважыла разбурэньне гістарычнай Горадні


Дом у стылі мадэрн на Сацыялістычнай вуліцы ў Горадні
Дом у стылі мадэрн на Сацыялістычнай вуліцы ў Горадні

Пракуратура праверыла ў Горадні, як ахоўваецца архітэктурная спадчына.

Высновы: «Значная частка помнікаў архітэктуры доўгі час не эксплюатуецца, многія зь іх знаходзяцца ў аварыйным стане, а захады, якія робяцца іх уласьнікамі, каб забясьпечыць захаванасьць гісторыка-культурнай спадчыны, зьяўляюцца недастатковымі. Нярэдка такія захады ня робяцца ўвогуле».

Гісторык архітэктуры, знаўца Горадні Ігар Трусаў: «Пракуратура каля двух гадоў займалася праверкай. У іх няма спэцыялізаваных працаўнікоў, якія павінны ведаць такія рэчы. Вялікі дзякуй, што яны правялі працу. Праблема крыху ў іншым — праблема тут сыстэмная. За дваццаць шэсьць гадоў маёй працы ў сыстэме рэстаўрацыі, пры тым, што ў нас ёсьць закон аб ахове культурнай спадчыны і былі страшныя некаторыя рэчы, канкрэтныя разбурэньні ў Горадні — ніводнай крымінальнай справы, хоць закон дазваляе».

Ігар Трусаў
Ігар Трусаў
На вуліцы Кірава ў Горадні, на якой амаль ніколі не спыняецца рух транспарту, са старой камяніцы скралі дарэвалюцыйныя бальконныя краты. Цяпер справай займаецца Сьледчы камітэт. Трусаў кажа: важна, каб справу давялі да канца, бо тады будзе рэальны прэцэдэнт. За такое злачынства можна сесьці.

Па выніках праверкі абласная пракуратура накіравала старшыні гарвыканкаму прадстаўленьне. Сярод іншага прапанавана дысцыплінарна пакараць тых супрацоўнікаў, якія ня здолелі забясьпечыць захаванасьць гістарычных аб’ектаў.

Пракуратура зьвяртае ўвагу і на іншыя помнікі архітэктуры, якія не даглядаюцца або не рэстаўруюцца. У сьпісе, напрыклад, дом у стылі мадэрн на Сацыялістычнай вуліцы, 44 або былы гатэль «Раяль» на Гараднічанскай, 20. Новы ўладальнік яго разбурыў, зрабіўшы іншы будынак, пакінута была толькі вонкавая сьценка. Патынкаваная, яна пачала даволі хутка лупіцца.
Дом на Гараднічанскай, 20
Дом на Гараднічанскай, 20
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG