Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць інжынэра «Экамэдсэрвіса» пачата крымінальная справа


Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандар Герасімаў.

«Адносна інжынэра пачата крымінальная справа па прыкметах злачынства „службовая халатнасьць“. Яшчэ ёсьць час, каб вызначыцца зь яго далейшым статусам:прад’яўленьні ці не прад’яўленьні абвінавачаньня. Ён пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня», — сказаў Герасімаў.

Раней па гэтым жа артыкуле была пачатая крымінальная справа супраць дырэктаркі «Экамэдсэрвіса» Галіны Валжанкінай, якая пакуль застаецца падазраванай.

На гэты момант трое чалавек узятыя пад варту (дырэктар цэнтру, лекар-анастазыёляг і мэдычная сястра, якая яму была асыстэнткай), адзін затрыманы (інжынэр) і двое (хірург і яго мэдсястра-асысэнтка) адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.

«Праводзяцца сьледчыя дзеяньні, вельмі вялікі аб’ём працы, працуе вялікая брыгада сьледчых, запатрабавана вялікая колькасьць дакумэнтацыі», — сказаў Герасімаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG