Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіраюць яшчэ адзін мэдаль Алімпіяды


Саслан Цігіеў (зьлева) — падчас узнагароджаньня бронзавым мэдалём Алімпіяды ў Лёндане, 10 жніўня 2012 г.
Саслан Цігіеў (зьлева) — падчас узнагароджаньня бронзавым мэдалём Алімпіяды ў Лёндане, 10 жніўня 2012 г.
Абвінавачаны ва ўжываньні допінгу ўзбэцкі спартовец Саслан Цігіеў пазбаўлены бронзавага мэдаля, заваяванага на Алімпійскіх гульнях у Лёндане ў вольным дужаньні.

Паводле агенцтва Associated Press, якое спасылаецца на ананімную крыніцу, проба Цігіева аказалася станоўчай на мэтылгексанэамін — лёгкі стымулятар, які выкарыстоўваецца з рэкрэацыйнай мэтаю, павышае энэргію і дадае сілы.

Дужаньнік вольнага стылю Саслан Цігіеў — асэтын з паходжаньня, з 2005 году выступае за Ўзбэкістан. На Алімпіядзе 2008 году ў Пэкіне заваяваў срэбны мэдаль. У Лёндане быў у вагавой катэгорыі да 74 кіляграмаў трэцім.

Саслан Цігіеў — другі спартовец, якога пазбавілі мэдаля сёлетніх Алімпійскіх гульняў. Першай стала беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук.

Падчас спаборніцтваў 6 жніўня Астапчук паказала найлепшы вынік, штурхнуўшы ядро на 21 м 36 см, і здабыла залатую ўзнагароду. Аднак у допінг-пробах Астапчук (першую бралі напярэдадні спаборніцтваў, другую — адразу пасьля іх заканчэньня) быў выяўлены забаронены прэпарат мэтэналон. У выніку Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага каміэтту дыскваліфікаваў Астапчук і абавязаў вярнуць мэдаль.

У верасьні пасьля ўнутранага расьсьледаваньня сытуацыі кіраўнікі Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі паінфармавалі, што забаронены прэпарат спартоўцы падсыпаў безь яе ведама трэнэр Аляксандар Яфімаў. Трэнэр нібыта патлумачыў свае дзеяньні тым, што ня быў упэўнены ў выніках атлеткі і вырашыў перастрахавацца. Астапчук у сваю чаргу заяўляла, што ня верыць у такую вэрсію здарэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG