серада, 22 траўня 2013, Менск 02:33

Навіны палітвязьняў

Сяргея Каваленку ўгаворваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні

Сяргея Каваленку наведала на «Валадарцы» маці. Лідзіі Каваленцы стала вядома, што сына ў ізалятары ўгаворваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмаўляецца.

Сяргей Каваленка, архіўнае фота.Сяргей Каваленка, архіўнае фота.
x
Сяргей Каваленка, архіўнае фота.
Сяргей Каваленка, архіўнае фота.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Лідзія Каваленка бачылася з сынам на працягу гадзіны. Кажа, што Сяргей бледны — «як сьнег» — і яшчэ вельмі слабы, бо не ачуняў ад галадоўкі, якую трымаў больш за два месяцы і скончыў у канцы сакавіка. Маці вязьня стала вядома, куды яго неўзабаве накіруюць:

«Даведалася, што 7 чысла яго павязуць на Гагарына, 2 — гэта СІЗА ў Віцебску, дзе зь яго зьдзекаваліся падчас галадоўкі. Адкуль пачынаў галадоўку, туды і прывезьлі».

Каля 20 дзён Сяргея Каваленку трымалі на абсьледаваньні ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках, адкуль перавялі ў ізалятар на Валадарскага 2-га траўня. Вынікі абсьледаваньня Сяргея Каваленкі невядомыя. Жонка Сяргея Алена не выключае, што яго пасьля разгляду касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе адправяць у адну з калёній адбываць пакараньне. Але пакуль, паводле Алены Каваленкі, мужа ўгаворваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні.

«Для яго гэта, канечне, непрымальна, бо якое можа быць памілаваньне, калі чалавек сядзіць ні за што?»
Якое можа быць памілаваньне, калі чалавек сядзіць ні за што?

Паводле зьвестак Алены Каваленкі, 4 траўня ў Віцебску каля будынка Мэдычнага ўнівэрсытэту быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, прымацаванай да сьцяга, было напісана пра салідарнасьць беларускіх патрыётаў зь Сяргеем Каваленкам.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне ўмоў адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: беларуска Горад:: Менск
04.05.2012 17:29
Сяргей Каваленка пакутуе у турме за нацыянальны Бел-чырвона-Белы Сьцяг,за свабоду нашай Беларусі,за ўсіх яе грамадзянаў .У гэты цяжкі час народ грэецца на сонейке, папівае піўко, сажае бульбачку.Так было перад другой сусветнай вайной у Германіі:танчылі ў кавярнях, пілі шампанскае,а ў гэты час растрэлівалі грамадзянаў Германіі, палілі ў печах концлагераў....,а музыка ўсё гучала. Каб не прыйшлі за табой,рабі ўсё,што можаш, для абароны Сяргея Каваленкі.
Адказаць

Імя:: Тутэйшы
05.05.2012 18:34
Так было, так есьць, і так будзе заўсёды! У кожнага свае клопаты.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

«Эўрабачаньне». PS

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны Гімлер

Ён любіў сваю дачку, лічыў сябе рамантыкам, цікавіўся ісламам, быў прыхільнікам палігаміі і запомніўся «калегам» як спэцыяліст, які можа даступна патлумачыць усё на сьвеце. Патлумачыць і апраўдаць. >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ