Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сям’я Сяргея Каваленкі зладзіла пікет у Віцебску


Алена Каваленка зь дзецьмі на пікеце ў Віцебску

Алена Каваленка зь дзецьмі на пікеце ў Віцебску

Алена Каваленка зь дзецьмі вырашылі пратэставаць на вуліцы.

У чацьвер 3 траўня жонка палітвязьня Алена з дачкой Вікай і сынам Валянцінам зладзілі 3 мая акцыю на пляцоўцы ля піраміды «Марка-сіці» побач з аўтобусным прыпынкам «Плошча Свабоды».

Як паведамляе «Віцебскі кур’ер», Алена з сынам разгарнулі плякат, на якім вялікімі чырвонымі літарамі было напісана «Дзецям патрэбны бацька!». На плякаце таксама былі разьмешчаныя фотаздымкі Сяргея Каваленкі зь дзецьмі, а насупраць — дзетак бяз бацькі. Пад фота надпіс: «Сыну 7 год патрэбна бацькоўскае выхаваньне! Дачцэ 10 месяцаў неабходна бацькоўская любоў».

Пікет доўжыўся 20 хвілінаў.


Алена Каваленка зь дзецьмі выйшла на пікет у Віцебску. Фота: Кастусь Паланец, Дзяніс Вольны, «Віцебскі Кур’ер»

Алена Каваленка зь дзецьмі выйшла на пікет у Віцебску. Фота: Кастусь Паланец, Дзяніс Вольны, «Віцебскі Кур’ер»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG