Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праляскоўскі працягвае змагацца з “Аўтарадыё”


Алег Праляскоўскі
Алег Праляскоўскі
Міністэрства інфармацыі Беларусі будзе абскарджваць рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду па пазовах ЗАТ “Аўтарадыё” да Мінынфарму, заявіў агенцтву “Інтэрфакс-Захад” міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

“Я вельмі зьдзіўлены вынікамі гэтага разбору. Прынятыя судзьдзём Валерыем Шобікам рашэньні не лічу справядлівымі”, – сказаў міністар.

Праляскоўскі падкрэсьліў, што “Мінынфарм зробіць усё магчымае, каб аднавіць справядлівасьць”. У прыватнасьці, у найбліжэйшы час мяркуецца падаць касацыйную скаргу ў Касацыйную калегію Вышэйшага гаспадарчага суду, удакладніў міністар.

Учора Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўднымі рашэньне камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Беларусі ануляваць права ЗАТ “Аўтарадыё” на наземнае эфірнае перадаваньне, а таксама вынесенае “Аўтарадыё” папярэджаньне Міністэрства інфармацыі.

Міністэрства абвінаваціла радыёстанцыю ў “невыкананьні творчай канцэпцыі і публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці”.

Абвінавачаньне было зьвязанае з разьмяшчэньнем у эфіры радыё агітацыйных матэрыялаў альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, у адным зь якіх зьмяшчалася фраза “лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG