Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аўтарадыё» выйграла два пазовы да Міністэрства інфармацыі


9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўднымі папярэджаньне Міністэрства інфармацыі, вынесенае «Аўтарадыё», і рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні эфірнага вяшчаньня станцыі.

Міністэрства інфармацыі павінна выплаціць ЗАТ «Аўтарадыё» 1,4 мільёна рублёў за судовыя выдаткі.

Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» Юры Базан спадзяецца, што пры ўдалым зьбегу абставінаў радыё можа аднавіць эфірнае вяшчаньне ўжо на наступным тыдні:

«Калі моцна ня будзе затрымліваць вырашэньне гэтага пытаньня Міністэрства сувязі, я думаю, на наступны дзень пасьля таго, як мы прынясём ім рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду на паперы. Гэта будзе, хутчэй за ўсё, у аўторак альбо сераду — 5 працоўных дзён суду даецца на гэта. Нам жа трэба яшчэ і да эфіру падрыхтавацца, мы ж два месяцы былі ў вымушаным адпачынку. Аднавіць працоўны калектыў, схемы працы. Але рукі ўсё памятаюць…»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG