Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызнаў папярэджаньне Мінінфармацыі, вынесенае на адрас «Аўтарадыё», несапраўдным.

Судовы разгляд запатрабаваў лінгвістычнага аналізу фразы пра плошчу з рэклямнага роліка Саньнікава, які прагучаў па радыё.

Прадметам апошняга судовага разбору стала фраза «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы», якая ўтрымлівалася ў агітацыйным роліку кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Бакі спрачаліся, ці зьяўляецца гэта фраза заклікам прыйсьці на канкрэтную плошчу ў пэўны час і ці можа быць яна ў пэўным кантэксьце заклікам да экстрэмісцкай дзейнасьці.

Суд прызнаў пазыцыю Мінінфармацыі незаконнай.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG