Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША даюць афіцыйнаму Менску «некалькі дзён»


Нэнсі МакЭлдані
Нэнсі МакЭлдані
ЗША даюць беларускім уладам некалькі дзён, каб адпусьціць затрыманых падчас акцыі пратэсту ў Менску. У іншым выпадку будуць адноўленыя санкцыі ў поўным маштабе.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла ў Вільні прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Нэнсі МакЭлдані:

«Калі арыштаваныя ня будуць вызваленыя вельмі хутка, у нас ня будзе іншага выйсьця, як лічыць іх палітзьняволенымі. А гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзеныя санкцыі, дзеяньне якіх было прыпыненае». На пытаньне ўдакладніць — як хутка такое можа здарыцца — амэрыканская чыноўніца адказала: «Гэта пытаньне некалькіх дзён».

Яна таксама ўдакладніла, што ў адносінах кіраўніцтва Беларусі ЗША і Эўразьвяз будуць праводзіць узгодненую палітыку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG