серада, 08 лютага 2012, Менск 09:43

Грамадзтва

Горадня: пікетоўцаў за беларускую школу дапыталі ў пастарунку

Журналіст Уладзімер Хільмановіч, сям’я Астроўскіх.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты завезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай. Там у іх узялі тлумачэньні і склалі пратакол канфіскацыі плякатаў. Затым, асобна, у пастарунак даставілі жонку спадара Астроўскага Аксану зь дзецьмі — Сьветай, Янкам і Васілём, якому два гады.

Паводле Аксаны Астроўскай, міліцыянт задаваў пытаньні: хто быў ініцыятарам пікету, хто пісаў плякаты, зь якой нагоды яны выйшлі на плошчу Леніна? Яна, у сваю чаргу, запатрабавала, каб паказаньні запісвалі на беларускай мове, міліцыянт пагадзіўся.

Алесь Астроўскі зазначае, што спачатку іх запрасілі ў гарвыканкам да намесьніцы старшыні Ірыны Сенчанкавай, і размова адбылася ў канструктыўным рэчышчы — наконт магчымасьці адкрыцьця адной першай клясы зь беларускай мовай навучаньня. Праўда, ён сказаў, што калі гэта ня будзе выканана, ён забярэ дачку са школы і будзе наймаць рэпэтытараў. Яго тым больш зьдзівіла, што пасьля такой размовы іх чакалі чалавек пяць міліцыянтаў.

Спадар Астроўскі кажа, што міліцыянт пытаўся: чаму яны не падалі заяву на пікет за пятнаццаць дзён? Але ж у бацькоў было спадзяваньне, што іхняй дачцэ Сьвятлане забясьпечаць навучаньне на беларускай мове. Аднак 1 верасьня яны пераканаліся, што надзеі былі марныя. Паводле яго, міліцыянт сказаў: вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Расеец
02.09.2010 19:17
Дадаю свой каментар па-беларуску. Маю пытанне, а што, выкладанне матчынай мовы цікавіць толькі трох чалавек у Гародні?

Імя:: Сяржук Горад:: Менск
02.09.2010 19:25
Так, гэта паскудна. Я ўпэўнены, што калі б людзі былі менш запалоханымі - на плошчы было б ЗНАЧНА больш людзей. Ну што, так і будзем маўчаць? Надышоў час пратэстаў!

Імя:: Андрэй
02.09.2010 19:27
Дзякую гэтым людзям.

Імя:: Ананім
02.09.2010 21:36
Беларусаў адвезлi ў пастарунак толькi за тое, што яны Беларусы. Складаць пратаколы ды судзiць потым. Нават дзяцей туды пацягнулi. Няхай Лукашэнка будзе прокляты, як i тыя, хто вёз туды гэтых беларускiх дзетак. Прыйдзе час i паслугачам антыбеларускай улады будзе сорамна хадзiць па вулiцах. Будуць хавацца па вуглах.



Імя:: АГАтка Горад:: Ліда
03.09.2010 08:08
Спачуваю сям'і. Мае дзеці займаліся ў беларускамоўных класах, у беларускамоўнай школе. Але гэта была не Гародня. Ды і наша школа, лічы, адзіная, што прытрымліваецца свайго Статуту ў выкладанні і ў вядзенні дакументацыі. Аднак, насамрэч, гэта вельмі складана - ЗАХАВАЦЬ БЕЛАРУСКАСЦЬ!

Імя:: Галіна Арцёменка Горад:: Нямеччына
03.09.2010 11:23
Ну, дык што, будзем хавацца за спінамі дзяцей? Пяць узброеных бандзюг прыйшлі за дзецьмі? Якое злачынства зрабіла гэтая сям’я, каб міліцыя за імі прыходзіла? Гэта што, пікет злачынства? Ці беларуская мова злачынства? Ці можа беларус злачынства за то што ён нарадзіўся беларусам? Хто ж асмеліцца размаўляць на беларускай мове, калі узброенныя людзі цягнуць дзяцей ў пастарунак за беларускую мову? Хто ж павядзе сваіх дзяцей ў беларускамоўны клас? Якая ж яна (беларуская мова) дзяржаўная пасля гэтага?

Імя:: Яўген Мурашка
03.09.2010 12:12
Беларускае, грамадства!
Паглядзіце на гэтых немаўлят. Дзyкуючы абыякавасьці беларускага грамадства, прадажнасьці "бізнэсоўцаў" ад палітыцы, нашы дзеці пазбаўлены элементарнага - беларусамі звацца. Хто робіць з іх мамелюкаў (не помнячых радства)? Сеньня іх прывялі бацькі, каб заявіць аб сваёў годнасьці, заўтра яны паўстануць на абарону сваіх нацыянальных інтарэсаў.
Няўжо мы дзеля гэта нараджаем іх на сьвет?
Няўжо і ім давядзецца, замест таго каб вучыцца, каб выхоўваць сваіх дзяцей і жыць у вольнай Беларусі, выводзіць сваіх дзяцей на пратэст.
Злачына тое грамадства якое разам з уладай, зьнішчаюць свай народ. Ганьба калябарантам!

Імя:: Дзяніс Рабянок Горад:: Калінкавічы
03.09.2010 15:11
А беларускі паэт Някляеў траціць аграмадныя грошы не на абарону беларускай мовы, а на зборы подпісаў, каб прыбіральшчыцы збіралі смецце за гэтымі самымі міліцыянтамі...