Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямейны пікет за беларускую школу


Журналіст Уладзімір Хільмановіч (зьлева), Алесь Астроўскі з жонкай Аксанай і дзецьмі.

Журналіст Уладзімір Хільмановіч (зьлева), Алесь Астроўскі з жонкай Аксанай і дзецьмі.

Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці сёньня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.

Дзеці, Янка і Сьвета, трымалі плякат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам спадар Астроўскі — «Этнацыд — ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімер Хільмановіч, які паведамляў: «У Горадні ў школах няма ніводнай беларускай клясы! У якой краіне мы жывем?»

Алесь Астроўскі патлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Сьвета навучалася ў першай клясе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям’я Астроўскіх выйшла пратэставаць. Сама Сьвета сказала: «Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG