Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабода» атрымала ліст ад мастака Алеся Пушкіна зь мястэчка Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці. Алесь Пушкін піша пра тое, як уладкоўваў у школу сына Мікалая:

«Міколка ідзе ў бобрскую школу імя А.В. Луначарскага (колішняга бальшавіцкага наркама асьветы СССР). Напісаў я, ведама, заяву, каб вучылі на беларускай мове.

25 жніўня зайшоў да начальніцы Крупскага РАНА і строга папярэдзіў — каб ня было непрыемнасьцяў і праблемаў. Бялькова Алена Ігараўна паабяцала, што ня будзе.

У першай клясе — 15 вучняў, Міколку аднаго будуць вучыць на беларускай мове. Усе бацькі адмовіліся, не падтрымалі мяне!

Ужо выдалі падручнікі яму аднаму — на беларускай мове! Паглядзім,што будзе далей!»

31 жніўня «Свабода» паведаміла, што сёлета ў Магілёве будзе адкрытая беларускамоўная кляса. У гэтай клясе будзе навучацца адна вучаніца — Ялінка Салаўёва. Акрамя сям’і Салаўёвых ахвотнікаў атрымліваць веды па-беларуску ў малакамплектнай клясе не знайшлося.

«Умовы нас задаволілі. Асобная невялічкая будзе кляса. Вылучылі нам настаўніка. Побач у клясе будуць вучыцца такія ж, як і Ялінка першаклясьнікі. У „прадлёнку“ яны будуць разам хадзіць. Праблемаў з камунікацыямі ў яе ня будзе зь імі», — расказаў бацька Зьміцер Салаўёў.

Ялінка Салаўёва наведвала адзіную беларускамоўную групу ў садку № 81 Магілёва. Разам зь ёй туды хадзілі яшчэ чацьвёра дзетак. Адкрыцьця групы дамагліся бацькі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, 43% вучняў ходзіць у школы з расейскай мовай навучаньня, 52% — зь беларускай.

77% прадметаў у беларускіх школах выкладаюцца на расейскай мове. 18% — на беларускай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG