серада, 08 лютага 2012, Менск 09:40

Грамадзтва

Алеся Бука пайшла вучыцца па-беларуску, але не туды, куды хацела

Сям’я Букаў прэзэнтуе сваю аграсядзібу (Алеся крайняя справа).
x
Сям’я Букаў прэзэнтуе сваю аграсядзібу (Алеся крайняя справа).
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дзяўчынка-пяціклясьніца паступіла была вучыцца ў Глыбоцкую гімназію, але мусіла адмовіцца ад навучаньня ў прэстыжнай, але расейскамоўнай навучальнай установе.

Як распавяла маці Алесі, уладальніца агратурыстычнай сядзібы «Родны кут» Юлія Бука, у гімназіі сфармавалі дзьве расейскамоўныя клясы. Хоць падчас паступленьня бацькоў не папярэдзілі, што такое можа быць, усе дзеці паступалі вучыцца нібыта ва ўстанову зь беларускай мовай навучаньня.

За тыдзень да 1 верасьня Юлію Буку папярэдзілі, што ўсе клясы на паралелі па жаданьні бацькоў будуць расейскамоўнымі. На бацькоўскім сходзе, кажа маці вучаніцы, яе зьневажалі і ўпікалі тым, што дачка захацела вучыцца ў райцэнтры, а ня ў Гатаўшчынскай школе, за тры кілямэтры ад дому, дзе вучылася раней. Адчыніць клясу зь беларускай мовай навучаньня для адной вучаніцы ў гімназіі адмовіліся.

Адзінае, чым паспрыяла гімназія — гэта тым, што Алесі Бука дазволілі жыць у тамтэйшым інтэрнаце. Вучыцца дзяўчынка будзе ў сярэдняй школе № 3, дзе сфармаваная пятая кляса зь беларускай мовай навучаньня. Таксама яна будзе наведваць музычную школу — таму сям’я і настойвала на тым, каб у дзяўчынкі была магчымасьць жыць у Глыбокім.

«Мажліва, гэта будзе ня той узровень адукацыі, як у гімназіі, але адзіная магчымасьць вучыцца па-беларуску», — кажа маці Юлія Бука.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ciotka Eva
02.09.2010 09:08
Oj, jakaja pryhožaja siamja! Bielarus žyvie!
Pospiechau tabie, Aleska. A mamie tvajoj- dziakuj i nizki paklon.
Usio u ciabie, milaja dziaučynka, atrymajecca. Jašče pryjdzie tvoj čas kiravac našaj krainaj!

Імя:: Ігар Горад:: Глыбокае
03.09.2010 07:01
Як бацька выпускніка Глыбоцкай гімназіі магу заспакоіць Юлю: у глыбоцкай гімназіі узровень адукацыі дакладна не вышэй, чым у глыбоцкай СШ №3. Пацверджаннем гэтаму з'яўляецца паспяховасць далейшай вучобы выпускнікоў.