субота, 04 лютага 2012, Менск 13:41

Палітыка

БНФ: спроба рэваншу ці далейшы раскол?

23 сябры Партыі БНФ распаўсюдзілі зварот, у якім заявілі пра ідэйна-палітычны раскол унутры партыі і пра ўнутрыпартыйны крызіс. Сярод аўтараў звароту — Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Вацлаў Арэшка, Юрась Хадыка ды іншыя.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Аўтары звароту скрытыкавалі цяперашняе партыйнае кіраўніцтва, сьцьвярджаючы, што пасьля зьезду 5 верасьня 2009 году Партыя БНФ паступова сыходзіць з палітычнага жыцьця Беларусі. А ў бліжэйшай прэзыдэнцкай кампаніі кіраўніцтва БНФ, лічаць падпісанты, "ня мае намеру забясьпечыць рэальны ўплыў партыі на беларускую дэмакратычную палітыку".

Аляксей Янукевіч
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч так адрэагаваў на гэтыя заявы:

"Я не зьбіраюся гэта камэнтаваць, паколькі спадар Вячорка і некаторыя іншыя асобы ўвесь гэты час займаюцца нейкімі домысламі, у кулюарах адкрыта гаворыцца, што ледзьве не Макей тут аддае распараджэньні Янукевічу, — гэта ўсё лухта і трызьненьні".

29—30 траўня пройдзе нечарговы зьезд, на якім Партыя БНФ вызначыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Як гаворыцца ў звароце 23-х, значэньне зьезду вялізнае, "асабліва ў сьвятле ідэйна-палітычнага расколу ўнутры партыі". Сябра сойму Вінцук Вячорка патлумачыў, што "крызіс нікуды не падзеўся":

Вінцук Вячорка
"Папярэдні зьезд, які ня вырашыў пытаньня фармату ўдзелу і пэрсаніфікацыі ўдзелу Партыі БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах, ніякім чынам не пераадолеў гэты падзел. Бо той разварот палітыкі БНФ у бок у вялікай ступені згодніцтва з уладамі, разварот у бок сцэнару так званай імітаванай лібэралізацыі з надзеяй уцягнуць Лукашэнку і лукашызм у Эўропу, заплюшчыўшы вочы на яго сутнасьць, — ён пярэчыць прынцыпам, праграмным палажэньням, традыцыям Партыі БНФ. І без працягу дэмакратычнай, адкрытай дыскусіі гэты водападзел пераадолець немагчыма. А зьезд мог бы быць пляцоўкай для грунтоўнага абмеркаваньня стратэгіі, каштоўнасьцяў, лініі паводзінаў".

Аляксей Янукевіч адхіляе цьверджаньні пра існаваньне ідэйна-палітычнага расколу ці крызісу ўнутры партыі.
Магчыма, спадар Вячорка проста хоча гучна ляснуць дзьвярыма, перад тым як сысьці з партыі...

"Гэты ліст абсалютна адназначна зьяўляецца такой безнадзейнай спробай Вінцука Вячоркі і вузкага кола яго часовых прыхільнікаў зрабіць рэванш у партыі. Фактычна яны імкнуцца да расколу, але такі раскол у іх не атрымаецца, паколькі ніякага палітычнага крызісу ці разыходжаньня ідэалягічнага ў партыі няма. Пра гэта сьведчаць усе соймы, якія адбыліся пры новым кіраўніцтве. З боку Вячоркі і тых асобаў, якія падпісалі гэты ліст, былі вельмі нешматлікія прапановы па рэзалюцыях, усе яны былі прынятыя. Таму спрабаваць выдаць сытуацыю за наяўнасьць палітычных разыходжаньняў ці ідэалягічнага расколу — безнадзейна. І ніякага расколу ў партыі няма і быць ня можа. Магчыма, спадар Вячорка проста хоча гучна ляснуць дзьвярыма, перад тым як сысьці з партыі".

Паводле мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча, мы маем тут праяву сёньняшняга стану беларускай апазыцыі наагул: яна "як ніколі расколатая і разьмежаваная, і гэта ўскладняе ўсю палітычную сытуацыю". Ці можа ў выніку адбыцца раскол Партыі БНФ?

Уладзімер Мацкевіч
"Цалкам магчыма, бо сярод падпісантаў досыць самавызначаныя людзі, якія маюць велізарны вопыт палітычнай барацьбы. І проста так пайсьці на нейкія кампрамісы, маючы сваю пазыцыю, напэўна, мала хто з гэтых людзей здольны. Таму да такой заявы трэба ставіцца вельмі сур'ёзна і трэба шукаць пагадненьня. Губляць гэтае пакаленьне вэтэранаў, але яшчэ працаздольных, актыўных, ніводная партыя ня можа сабе дазволіць, калі яна імкнецца да таго, каб быць моцнай і ўплывовай".



Галоўная спрэчка вядзецца адносна працэдуры вылучэньня дэлегатаў на зьезд. Кіраўніцтва БНФ вырашыла, што дэлегатам будзе кожны кандыдат у дэпутаты на мясцовых выбарах і прызначаныя ім яшчэ тры чалавекі зь ліку яго памочнікаў. Ад арганізацый, дзе кандыдатаў не было, будзе вылучацца 1 дэлегат ад 20 членаў партыі. Аўтары ліста лічаць такую схему несправядлівай, антыстатунай і пакліканай для таго, каб не дапусьціць дыскусіі на пазачарговым зьезьдзе. Цяперашні лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што працэдура вылучэньня дэлегатаў на зьезд адпавядае статуту, што яна “дэмакратычная і прадстаўніцтва будзе найвялікшае за ўсе папярэднія часы".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
03.05.2010 15:24
Шчыра кажучы, мне гэты мэтадоляг Мацкевіч надакучыў - нясе лухту, у беларскім нацыяналізме не арыентуецца - і ўсе лічаць яго за вялізнага экспэрта (прэзідэнта). Хопіць ужо, пара на пэнсію!

Імя:: Лявон
03.05.2010 15:31
Пагнаныя паганай мятлой былыя функцыянэрчыкі зноў муцяць ваду.

Імя:: люты Горад:: краіна
03.05.2010 16:20
Усё вяртаецца на круга свае.

Імя:: pan
03.05.2010 16:34
што адбываецца ў партыі - то рэйдэрскі захоп, то рэванш?!

Імя:: Бывалы Горад:: Мінск
03.05.2010 17:11
Палітычныя сілы расклаліся, як ім і належыць. Хай Вячорка раскажа, як ён калоў БНФ Пазняка, як ствараў пад сябе фракцыю. Ветэраны гэтага не забыліся. БНФ Вячоркі, Хадыкі, Баршчэўскага зыйшоў з арэны палітычнага жыцця, як зышла КПСС. Усе яны былі на штосьці вартыя, калі быў Пазняк і на яго можна было на яго гаўкаць з-за вугла, маўляў, вы Зянон Станіслававіч няправы.
Зараз усе яднаюцца вакол Мілінкевіча - узважанага палітыка, які прадстаўляе сёняшні дзень Беларусі. Ён адзіна рэальны кандыдат. Усе іншыя - драбяза, шалупінне. Я б на месцы Лукашэнкі запрасіў Мілю за месяц да выбараў і перадаў яму ўладу датэрмінова. А вячоркі зноў бы апынуліся ў вечнай апазіцыі. Яны зараз бесяцца бо гранты пад іх таксама не вечныя, замежны дзядзя зробіць свае высновы з іх банкруцтва.
Адказаць

Імя:: Лена Горад:: Минск
04.05.2010 05:19
Александр Григорьевич приглашал в гости мальчика Милю уже сколько раз. Потому Миля говорит только об Александре Григорьевиче только хорошее и всегда называет его по имени отчеству. Дорогой вы , мол, наш Александр Григорьевич.
И Александр Григорьевич по-дружески кличет Милю Милей. Считает что Миля очень полезен. Настоящий и преданный оппозиционер.
А вы, товарищ Бывалы, в могилу Милю сведёте своими дикими предложениями о передачи ему власти. Ещё Александр Григорьевич прочтёт это. Как потом убедить его что это неправда? Как потом выпросить прощение? Думайте прежде чем на кнопки клавиатуры нажимать.

Імя:: Димыч
03.05.2010 17:15
Я знал, что они нечто это замутят спустя какое-то время после проигранного ими последнего съезда БНФ. Вот только диагноз бывшие партлидеры БНФ поставили неверный. Не сейчас наблюдается идейно-политический кризис в ПБНФ, а давно. Я этот диагноз наблюдал у них еще в 2001-ом году после бездарно проваленной президентской кампании.

Ну что ж, их понять можно. Ребята хотят банально кушать. А кроме как в политике они нигде столько заработать не смогут. Посему борьба за обладание брендом "БНФ" еще вся впереди. Вот только они упускают из виду, что при таком сценарии Лукашенко вновь останется на 5 лет у власти.
Адказаць

Імя:: Ананім
04.05.2010 05:21
А что при другом сценарии Янукевич станет Президентом? Димыч лучше пишите вы о похоронах. Вашей любимой теме.
Адказаць

Імя:: Димыч
04.05.2010 10:26
А с чего вы решили, что Янукевич ставит себе цель стать президентом? Даже Борщевский, Вечерко ничего такого не ставят перед собой. Все значительно проще: старая гвардия хочет банально вернуться к власти в БНФ. Это для них важнее, чем какие-то президентские выборы.:))

Імя:: Кастусь Горад:: Гомель
03.05.2010 17:19
Спадарства , вы як заўсёды ўчасна. Зараз час да кансалідацыіі а не канфрантацый

Імя:: L.Barsceuski Горад:: Miensk
03.05.2010 18:41
Прызнаю: я моцна завінаваціўся, што недапрацаваў і даў магчымасьць выйграць апошні зьезд цяперашняй камандзе.
БНФ і ў часы кіраўніцтва Пазьняка, і пазьней ніколі не даходзіла да таго, каб канкрэтныя асобы ПРЫЗНАЧАЛІ дэлегатаў на партыйны зьезд -- ды яшчэ аж па тры ад аднаго чальца "калегіі курфюрстаў". Гэта ня толькі не стасуецца з Статутам. Так проста нельга рабіць -- калі ня мець на мэце зганьбаваць дэмакратычны імідж партыі (якім я асабіста заўсёды ганарыўся). Усе, хто сочыць за беларускай палітыкай, нават замежныя назіральнікі, заўсёды адзначалі, што ў гэтай партыі ўсе рашэньні, у т.л. адносна зьмены кіраўніцтва, прымаліся дэмакратычына, у выніку дыскусій. А што цяпер?
Няўжо страх страціць прывідную ўладу сьлепіць вочы й падмінае здаровы сэнс?
Адказаць

Імя:: Лявон
03.05.2010 19:57
Баршчэўскі хацеў сказаць, што "недафальсіфікаваў". Яго турнулі з пасады старшыні па ўсіх правілах.
Адказаць

Імя:: Simpson
03.05.2010 19:57
А еще «человек в галифе» додумался предложить шулеру сыграть в картишки (референдум о пошлинах). И, ожидаемо проиграв, начал вопить о несправедливости. Видимо, легенда у него такая.
Адказаць

Імя:: Рыта
03.05.2010 21:13
пагаджаюся - рэферэндум пра пошліны - лухта. Хто такое мог падкінуць?
Адказаць

Імя:: Сведка пазеяў
03.05.2010 22:00
Лявон Пятровіч лукавіць. Насамрэч пераважная большасьць з'ездаў, асабліва перадвыбарчага характару, у БНФ заўжды фармавалася не праз выбары. Часцей за ўсё 80% прысутных дэлегатаў былі папросту прызначаныя: сойм сам вызначаў, што дэлегатамі з'езду будуць самі сябры сойма. Ну і там пару чалавек ад абласцей - і шабаш. Очэнь памятаю дэмакратычна выглядала, як з'езд быў па складзе роўны сойму.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
04.05.2010 11:21
Гэта вы павінныя былі аб'явіць у першыя ж хвіліны зьезду, але думалі, што прызначылі - так, але прызначылі патрэбных вам. Да моманту галасаваньня не было ніводнай заўвагі, а як прагаласавалі ня так, дык адразу зьезд дрэнны стаў! Брыдка слухаць.
Што датычыцца прадстаўнічасьці цяперашніх зьездаў - дык зрабіць 50 дэлегатаў з 10 актыўных сябраў шляхам выбараў цяжкавата...

Імя:: Starkman
03.05.2010 18:42
В. Вячорка: "...разварот палітыкі БНФ у бок у вялікай ступені згодніцтва з уладамі,... пярэчыць прынцыпам, праграмным палажэньням, традыцыям Партыі БНФ."

Мне здаецца, што "мы маем тут праяву сёньняшняга стану беларускай апазыцыі наагул," а менавіта, яны, старая апазыцыя, ГОРАЧА НЕНАВІДЗЯЦЬ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКУ, які у 1994-м "скраў іх перамогу".

Але ДРУГОЕ ПРЭЗІДЭНЦТВА ў нашай краіне, мне здаецца, гэта тая страва, якую пададуць холодным..., расчетливым, молодым людзям, а не тым, у каго стары паравоз на запасным бруклінскім шляху. "Таму спрабаваць выдаць сытуацыю за наяўнасьць палітычных разыходжаньняў ці ідэалягічнага расколу — безнадзейна." Старым бэнээфаўцам пара на супакой.
Адказаць

Імя:: Ананім
03.05.2010 19:06
Старкоў, вось і сядзіце сабе ў Брукліне, няма чаго даваць парады, бяз іх абыдземся.
Адказаць

Імя:: Anatol Starkou
03.05.2010 19:25
Сяджу сабе ў Брукліне
На ціхім полустаночке
А міма-а-а пралятаюць цягнікі-і,

старыя апазіцыйныя бэнээфаўцы, кэхэпэўцы і пр. Ананімы.


Імя:: Сакратар_Управы Горад:: Miensk
03.05.2010 18:43
Дзімыч,калі б Вы тады, скажам так мякка, "пазычылі назаўсды" кампутар ва Ўправе, дык можа і гісторыя разьвівалася б іначай?
Адказаць

Імя:: Димыч
03.05.2010 19:04
Предъявите публике, наконец, документы или еще что что там я все-таки "пазычыу", да еще на Управе. Очень интересно. Затем вместе и посмеемся.

Всякий раз, когда проигрываете в политике, будете вспоминать Димыча, что скрау кампутар?:)) Придумайте отмазку поинтересней.
Адказаць

Імя:: Лявон
03.05.2010 19:58
Дзімыч, вярні кампутар.

Імя:: Кіра Горад:: Менск
03.05.2010 19:18
Цяжка ім саступіць ініцыятыву ў партыі моладзі!

Імя:: ігнат Горад:: Менск
03.05.2010 19:35
Цяжка ім саступіць ініцыятыву ў партыі моладзі!

Апошні дзень Волі паказаў поўную бездарнасць кіраўніка гэтай моладзі.
Адказаць

Імя:: Alaksandar Горад:: Miensk
03.05.2010 23:17
Кіраўніком апошняга аргкамітэту па правядзеньні ДВ быў хто? В.Івашкевіч. Сябра вячоркаўска-баршчэўскай каманды. Падпісант гэтага "гнеўнага ліста".
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
04.05.2010 11:26
О, так! То быў вялізарны кантраст з яскрава арганізаванымі шматсоттысячнымі папярэднімі акцыямі на чале з "пэнсыянэрамі"!

Імя:: Заімшэлы бэнээфавец Горад:: Баранавічы
03.05.2010 20:24
Лебядзіны крык вячоркаўцаў :)

Імя:: Зьміцер
03.05.2010 21:10
уся гэтая спрэчка зусім не з-за статута і яго парушэньняў. Справа ў тым,каго замест сябе спадар Януковіч вылучыць кандыдатам на прэзідэнта.Пакуль што ён збіраецца вылучаць ад партыі БНФ Мілінкевіча - фігуру вядомую,але цяжка сказаць ці прахадную. Але каго можа пранаваць група Вячоркі і К?Баршчэўскі таксама фігура цяжка сказаць ці прахадная.Справа ўся ў гэтым менавіта
Адказаць

Імя:: Выключаны
03.05.2010 22:28
я бы сказаў што не толькі гэта. насамрэч простая барацьба заўладу ў арганізацыі. метады янукевіча невельмі дэмакратычныя, але ж у параўнаньні з вячоркам той проста анёл. прынасмі пакуль не ладзіў кампаніяў выключэньняў.

Імя:: Sakratar_Upravy Горад:: Miensk
03.05.2010 21:58
Дзімыч, ну Ты ж ужо "выйграў" у палітыцы -- значыцца, кампутар пайшоў Табе на карысць. Чаго кіпяцішся?
Адказаць

Імя:: Димыч
04.05.2010 10:29
Ну что вы! Это Вы у нас политики, а я просто погулять вышел.:))

Імя:: L.Barsceuski Горад:: Miensk
03.05.2010 22:01
"Цёзку"

Да мяне, ведаеце, не прыліпае тое, што вы зь сябе выціскаеце...
Адказаць

Імя:: Димыч
05.05.2010 17:56
А квартира в Минске к вам таки прилипла, когда вы были депутатом парламента. А это де-факто взятка от тогдашней власти.:)) Тоже самое и у экс-депутата Лебедько. Так что не делайте вид, что Вы не гребли под себя, используя тогдашний депутатский мандат.

Імя:: Соймавец Горад:: Меншчына
03.05.2010 22:41
Сп. Баршчэўскаму.
Ой, сп. Баршчэўскі толькі не трэба распавядаць як вы ў БНФ баранілі дэмакратыю. Нагадаю Вам зьезд 2008г., дзе вы канчаткова выключылі Міхалевіча, які набраў у 1,5 разы больш галасоў на Зьездзе 2007г чым вы праігралі Янукевічу ў 2009. Дык вось, на той зьезд квоты выгладалі так: Сойм (прызначаныя дэлегаты), рэвізійная камісія (прызначаныя дэлегаты)=2\3 усяго складу не абіраліся структурамі, а затым 3 чалавекі!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! ад вобласьці! Тры! Толькі тры! Алеж вам і гэта падалося мала, вы загадалі не прызнаваць паўнамоцтвы гэтых нешчасных трох дэлегатаў з Віцебскуі трох з Гомелю, бо яны штосьці там парушылі пры правядзеньні сходу. Ды мала таго супраць вас тады прынялі заявы Гарадзенская гарадзкая, Віцебская, Магілеўская, Гомельская, Берасьцейская абласныя арганізацыі. Вам на ўсе гэта было ўсе роўна. Вось праводзячы такія зьезды вы не пераймаліся, а дзе ж партыйная дэмакратыя, а зараз зьезд з 350 чалавек, і вам ужо і гэта не падабаецца. Хопіць марочыць усім галаву і радзіцца ў тогу дэмакрата.
Адказаць

Імя:: Niaboza
03.05.2010 23:20
Ня ўводзьце чытачоў у зман. Малафарматныя зьезды, як я памятаю, праводзіліся для вылучэньня кандыдатаў, а не для эпахальных рашэньняў. Сябры Сойму і Рэвіз. камісіі ніякія не прызначаныя, а ВЫБРАНЫЯ папярэднім зьездам. Дарэчы, самы актыўны ўдзел у ва ўсіх распрацоўках і аргвывадах заўсёды прымаў нехта Лабковіч.
Адказаць

Імя:: ВадзіК Горад:: Менск
04.05.2010 11:03
А што эпахальнага ў плянуемым зьездзе? Звычайны тэхнічны зьезд для вылучэньня кандыдата... :) На фоне гэтага лямант які падняла "старая" гвардыя, паказвае што яны вядуць сабе як засранцы...
Адказаць

Імя:: Andrus Горад:: Miensk
04.05.2010 01:57
Ну і што? Тры чалавекі ад вобласьці плюс Сойм гэта выглядае дэмакратычна ў параўнаньні з тым, што нейкі кандыдат у дэпутаты (нават які ЗУСІМ не праводзіў выбарчую кампанію, а можа быць і ня быў зарэгістраваны кандыдатам) мае такую ж самую вагу, як і сход на 60(!) чалавек. Ці гэта дэмакратыя?
А калі ў Партыі палова кандыдатаў, зацьверджаных Соймам была ўпісаная ў сьпіс дзеля колькасьці, а зараз гэтыя людзі будуць вылучаць сваіх сяброў на Зьезд, то тут пра дэмакратыю нават думаць бессэнсоўна...

Імя:: Вузкае кола Горад:: Гомель
03.05.2010 23:35
Чаму Янукевіч навязьліва паказвае Вячорку як увасабленьне ўсялякага зла? Комплексы, схаваны сорам? Бо сьпіс падпісантаў яўна не выглядае на "вузкае кола часовых прыхільнікаў Вячоркі": Вацлаў Арэшка, Леанід Аўтухоў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Бусел, Зьміцер Вінаградаў, Уладзімір Вялічкін, Вінцук Вячорка, Сяргей Гоўша, Віктар Івашкевіч, Аляксандар Капуцкі, Уладзімір Кішкурна, Ірына Лаўроўская, Сяргей Мальчык, Аляксей Марачкін, Аляксандар Мех, Сяргей Мудрачэнка, Віктар Мязяк, Анатоль Паплаўны, Віктар Раманішка, Пётра Садоўскі, Станіслаў Суднік, Валянціна Сьвяцкая, Юры Хадыка, Васіль Храмцоў.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
04.05.2010 06:06
Янукевич костьми ляжет, но власть не отдаст.
Что он может и будет делать если потеряет эту кормушку?
Как политик он ничто.
Нет даже малейшей харизмы.
Труслив .
На поступки, что очень важно для политического деятеля и в особенности лидера партии, не способен.
Услужить власти и Милинкевичу-это пожалуйста. Да и только.
Он никогда не работал.
Не умеет и не любит.

Потеряй власть в БНФ и полнейшая Нищета.
Поэтому будет драться за неё за властушку и за money behind her, как зверь.
Драться с Борщевским, Вечорко, Ходыко- это не тоже самое что драться с Лукашенко.
У них же Омона нет.
Обзывай их стариками, дегенератами, раскольниками и что там ещё.
Легко, просто, не опасно, прибыльно и то что лучше всего получается.
Да за это ещё и заплатят.

А, источники доходов Янукевича, если власть в БНФ потеряет, сразу же бросят, прогонят и не простят.
И полностью забудут.
В нашей стране сейчас две персоны с одинаковыми проблемами.
Потеря власти - есть катастрофа как для Лукашенко так и для Янукевича.
Масштабы только разные.
Адказаць

Імя:: Генадзь Горад:: Масква
04.05.2010 17:31
Вельмі трапна. Ворша.
Адказаць

Імя:: Клаўс Трафоб Горад:: Міньск
05.05.2010 11:43
Філёлягі і іх сабутэльнікі таксама кармушку-бнф любяць :)

Імя:: L.Barsceuski Горад:: Miensk
04.05.2010 08:13
Сапраўды, я заўсёды бараніў дэмакратыю і Статута не парушаў: дэлегаты на з'езд заўсёды выбіраліся, і іх паўнамоцтвы разглядала мандатная камісія, якой я сваіх загадаў выдаваць, як вы разумееце, ня мог. Мне таксама было шкада, што на тым з'ездзе не прызналі, напрыклад, паўнамоцтваў майго даўняга сябра і паліглёта Міколы Бусла. Але - dura lex, sed lex. Ня ўмешваўся я ў працу мандатнай камісіі і на апошнім зьезьдзе, хоць у мяне было нямала пытаньняў.
Што да сп.Міхалевіча, дык перад тым зьездам, які склікаўся ў зьвязку з выбарамі ў "палатку" (2008 год), я асабіста яму патлумачыў, што лепш са сваёй апэляцыяй яму было б зьвярнуцца да наступнага "паўнафарматнага" зьезду. Ён вырашыў рабіць па-свойму - і гэта было яго права. Час, аднак, паказаў, што я меў рацыю.
Я ніколі зубамі не трымаўся ні за якую сваю пасаду і ня буду трымацца. Ня так выхаваны.
Адказаць

Імя:: Антон
04.05.2010 09:52
Лявон, вось і Вам са сваімі апеляцыямі лепш звярнуцца да наступнага з'езду. Можа тады і патрэба такая адпадзе. Бо вашыя паслугі маскоўскаму кандыдату ўжо будуць не патрэбныя.
Камэнтары. Старонка з 2