пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:20

Культура

Амбасада Польшчы падарыла менскай школе бюст Шапэна

3 сакавіка ў Менску ў будынку музычнай школы № 3 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё бюста Фрыдэрыка Шапэна. Гэта падарунак амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь школе, якая носіць імя вялікага польскага кампазытара.

Генрык Літвін і Пётар Казакевіч адкрываюць бюст Фрыдэрыку Шапэну
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ва ўрачыстасьці з гэтай нагоды бралі ўдзел прадстаўнікі польскіх дыпляматычных устаноў у Менску на чале з Надзвычайным і паўнамоцным паслом Генрыкам Літвіном і дырэктарам Польскага інстытуту ў Менску Пятром Казакевічам. На цырымоніі прысутнічалі гарадзкія чыноўнікі разам з кіраўніком аддзелу культуры Менгарвыканкаму Ўладзімерам Карачэўскім. Вучні і выкладчыкі школы зладзілі для гасьцей канцэрт.

Падарунак менскай музычнай школе № 3 польскія дыпляматы зрабілі з нагоды двухсотгадовага юбілею Фрыдэрыка Шапэна. Юбілей урачыста адзначаецца сёлета ў сарака краінах сьвету, у тым ліку і ў Беларусі. Бо, як сказаў пра славутага польскага кампазытара ягоны суайчыньнік паэт Цыпрыян Норвід, Фрыдэрык Шапэн быў «родам — варшавяк, сэрцам — паляк, а талентам — грамадзянін сьвету».

У часе ўрачыстай цырымоніі. Пасол Генрык Літвін — другі зьлева.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Pawel
05.03.2010 16:33
Chamu zh nihto nia kametuje? Geta zh kalejnaja padtrymka "rezhymu Lukashenki"!?

I znou Polshcha za groshy polskih gramadzian padryhtavala padarunak dla Lukashenki!!!!!!! :))