Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гомелі з падачы Кракаўскай галерэі адкрылася выстава “Шапэнаўскі фэст у плякаце”. Яна прымеркавана да 200-х угодкаў з дня народзінаў знакамітага польскага кампазытара й піяніста-віртуоза Фрыдэрыка Шапэна.


Гамельчукам прапанавана ля паўсотні плякатаў польскіх мастакоў, у тым ліку Генрыха Тамашэўскага, Яна Младажэнца, Рамана Цясьлевіча, Тадэвуша Трапкоўскага. Плякаты адлюстроўваюць канкрэтныя музычныя падзеі - Міжнародны Шапэнаўскі конкурс піяністаў, які ладзіцца ў Варшаве кожныя пяць гадоў, пачынаючы з 1927 году, а таксама штогадовы міжнародны фэст “Шапэн у фарбах восені” ў горадзе Антонін. Ёсьць на выставе й юбілейныя плякаты.

Акурат 1 сакавіка спаўняецца два стагодзьдзі з таго дня, калі нарадзіўся Фрыдэрык Шапэн. ЮНЭСКА сумесна з польскім парлямэнтам абвясьцілі 2010 год Годам Шапэна. Да сьвяткаваньня далучылася й Беларусь.

На пачатку свайго творчага шляху польскім кампазытарам апекаваўся князь Антон Радзівіл. Фрыдэрык Шапэн меў сяброўскія стасункі з Напалеонам Ордам, ягоныя палянэзы, баляды, санаты, вальсы былі вельмі папулярныя ў свой час у магнацкіх дамах Беларусі.
XS
SM
MD
LG