Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь пратэставала супраць падаражаньня праезду


1 сакавіка актывісты руху «Маладая Беларусь» правялі акцыю ў цэнтры Менску, прысьвечаную падвышэньню коштаў на праезд у грамадзкім транспарце. Дэмакратычныя актывісты вывесілі каля двух людных прыпынкаў грамадзкага транспарту у раёне Парку чэлюскінцаў 2 расьцяжкі са словамі «700 р. плаціць ня будзем!!!». Расьцяжкі правіселі каля гадзіны, пасьля чаго былі зьнятыя супрацоўнікамі дэпартамэнту аховы МУС.

Паводле кіраўніка Менскай абласной арганізацыі «Маладой Беларусі» Антона Русіна, мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадзкасьці да чарговага падвышэньня цэнаў: «Ні заробкі, ні стыпэндыі фактычна не падвышаюцца. Хутчэй, яны марудна памяншаюцца, зыходзячы з узроўню інфляцыі. А даражэе абсалютна ўсё: у некалькі разоў за апошні год падаражэў цукар, пастаянна даражэюць тавары першай неабходнасьці, цяпер паднялі кошты на праезд у грамадзкім транспарце і на аўтамабільнае паліва.

Мы лічым, што на гэта неабходна зьвяртаць увагу людзей, асабліва сёньня, перад выбарамі ў мясцовыя саветы. Людзі павінны адказна ставіцца да выбараў дэпутатаў, якія пасьля вырашаюць такія жыцьцёва важныя пытаньні, у прыватнасьці, як кошт праезду ў грамадзкім транспарце.

Паводле Антона Русіна, «Маладая Беларусь» зараз актыўна працуе над падрыхтоўкай да ўдзелу у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, і галоўнай тэмай перадвыбарчай кампаніі ёсьць сацыяльныя праблемы грамадзянаў на мясцовым узроўні. «Мы будзем і надалей актыўна працаваць над прыцягненьнем увагі да такога кшталту момантаў», — зазначыў Антон Русін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG