Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафтапрадукты павысяцца на 7 працэнтаў


Ад суботы розьнічныя цэны на нафтапрадукты падвышаюцца на 7 працэнтаў, паведамляе сайт «Агенцтва фінансавых навін».

Ад суботы розьнічныя цэны на нафтапрадукты падвышаюцца на 7 працэнтаў, паведамляе сайт «Агенцтва фінансавых навін». Адпаведнае рашэньне ўжо даведзенае канцэрнам Белнафтахім да апэратараў АЗС.

У суботу літар 76-га бэнзіну будзе каштаваць 2080 рублёў, 92-га — 2700, 95-га — 3050, дызпаліва — 2430 рублёў.

Папярэдняе павышэньне было 23 студзеня, калі цэны на паліва вырасьлі на 2 працэнты.

Як мяркуюць аўтары сайту АФН, падвышэньне цэнаў прынята ў мэтах выкананьня беларускімі ўладамі свайго абавязаньня перад МВФ для кампэнсацыі бюджэтных стратаў у сувязі з новымі ўмовамі паставак расейскай нафты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG