Гарадзенскія мастакі адкрылі выставу ў Друскеніках
Мастакі Алесь Сураў, Вацлаў Рамашка і скульптар Мікола Скляр назвалі сваю выставу “Ў краіне Чорнай Ганчы”.
Алесь Сураў перад адкрыцьцём выставыx
Алесь Сураў перад адкрыцьцём выставы
Выстава адкрылася ў Друскеніцкім аквапарку, адным з найбуйнейшых у Эўропе. Яго адначасова могуць наведваць каля паўтары тысячы чалавек.
Выстава арганізаваная прыватным чынам і, са слоў адміністратаркі аквапарку, хоць у іх увесь год адбываюцца самыя розныя акцыі, беларускае мастацтва там віталі ўпершыню.
Прыём быў вельмі цёплы, і з боку літоўскіх мастакоў неаднойчы гучала шкадаваньне, што, пабудаваўшы граніцы, мы страцілі сувязь паміж суседнімі культурамі.
На адкрыцьці з гарадзенскіх мастакоў прысутнічаў толькі
Алесь Сураў, ён і распавёў, што назву выстава атрымала таму, што ўсе карціны, прадстаўленыя на ёй, былі намаляваны ў ваколіцах рэчкі Чорнае Ганчы, якая працякае на самай мяжы Літвы і Беларусі.
Два другія аўтары
Вацлаў Рамашка і
Мікола Скляр не змаглі прыехаць у Друскенікі з тае прычыны, што ня мелі літоўскіх візаў.