субота, 04 лютага 2012, Менск 13:09

Культура

Выйшла ў сьвет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча

x

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Выйшла ў сьвет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае». Яна выдадзена кампаніяй «БелТонМедыя».

Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе.

Мікола Ермаловіч — гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Яго шматлікія самвыдатаўскія тэксты ў 70-80-я гады мінулага стагодзьдзя нелегальна распаўсюджваліся па Беларусі пад назовам «Гутаркі» ў машынапісных копіях.

Гэтымі паэтычнымі і празаічнымі творамі і пазьнейшымі фундамэнтальнымі дасьледчыцкімі працамі «Па сьлядах аднаго міта», «Старажытная Беларусь», «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» Мікола Ермаловіч запачаткаваў новую беларускую рамантычную гістарыяграфію.

Ён фактычна стварыў альтэрнатыўную афіцыйнай расейскай і савецкай гісторыю Беларусі, у якой сьцьвярджаў тысячагадовую самастойнасьць беларускай дзяржавы. Незалежная Беларусь адзначыла ў 1992 годзе навуковы і грамадзянскі чын Міколы Ермаловіча Дзяржаўнай прэміяй.

Апошнія дні славутага навукоўца былі самотнымі і трагічнымі. Асьлеплы і адзінокі, 5 сакавіка 2000 году ён загінуў на менскай вуліцы пад коламі аўтамабіля.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Yury
28.12.2009 15:29
Падкажыце, калі ласка, дзе і як набыць кнігу ў Эўропе.

Імя:: 2Yury Горад:: менск
26.01.2010 15:49
http://prastora.by/audyjoknihi/jermalovic-mikola-bielaruskaja-dziarzava-vialikaje-kniastva-litouskaje