чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:41

Палітыка

Янукевіч: Мая невядомасьць ёсьць маім моцным плюсам

Першае інтэрвію на пасадзе старшыні партыі Аляксей Янукевіч даў Радыё Свабода.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Цыганкоў: Што вы адчуваеце ў гэты момант, адразу пасьля перамогі – радасьць, хваляваньне, пачуцьцё адказнасьці?

Янукевіч: Пачуцьцё адказнасьці самае моцнае. Таксама ёсьць шкадаваньне ад таго, што шмат якія прадстаўнікі нашай фронтаўскай эліты, больш сталага адмовіліся вылучацца ў Сойм. Не скажу, што гэта мяне бянтэжыць, але гэта сумны для мяне факт і зараз я думаю, як можна гэтых людзей прыцягнуць да актыўнай партыйнай дзейнасьці ў будучыні. Я спадзяюся, калі яны пабачаць, што нічога страшнага з партыяй не адбываецца, нікому партыю не зьбіраюцца прадаваць (на жаль, шмат якіх непраўдзівых стэрэатыпаў было запушчана) – то гэтая першая эмацыйная хваля сыдзе і яны далучацца да працы. Можа, не з усімі атрымаецца наладзіць зноў добрыя працоўныя стасункі, але я буду прыкладаць да гэтага ўсе намаганьні, буду асабіста зь імі размаўляць. Буду прапаноўваць некаторым зь іх узначаліць камісіі Фронту. Спадзяюся, што праз некалькі месяцаў іхнія нэгатыўныя эмоцыі саступяць месца адказнасьці і партыйнаму патрыятызму.
Ёсьць задавальненьне тым, што большасьць дэлегатаў абрала новы курс, абрала шлях наперад


Але, безумоўна, ёсьць і задавальненьне тым, што большасьць дэлегатаў абрала новы курс, абрала шлях наперад. І людзі, якія мяне падтрымалі, я спадзяюся, далучацца да вырашэньня новых задач партыі.

Цыганкоў: Якімі будуць вашы першыя крокі на пасадзе старшыні?

Янукевіч: У панядзелак зьбярэм кіраўніцтва партыі з удзелам рэгіянальных кіраўнікоў. У найбліжэйшы час мы павінны заняцца кампаніяй дзеля зьменаў у заканадаўства аб выбарах, а таксама зьвярнуцца да грамадзтва з нацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Цыганкоў: Вы ўжо казалі пра міты і стэрэатыпы, але яны гучаць нават з вуснаў дэлегатаў зьезду тут, у кулюарах. Што вы адкажаце тым, хто сьцьвярджае, што БНФ ляжа пад рух Мілінкевіча “За свабоду”?

Янукевіч: Ведаеце, я нават не лічу, што пасьля зьезду трэба нешта казаць такім людзям. Я думаю, што справамі ў вельмі хуткім часе мы здолеем прадэманстраваць, што партыя, наадварот, будзе выходзіць з ценю іншых палітычных сілаў і набываць сваё ясна выразнае аблічча. Я думаю, мае справы адкажуць гэтым людзям.

Цыганкоў: Вы ўжо 6 гадоў былі намесьнікам Старшыні партыі БНФ, але я не пайду супраць ісьціны, калі скажу, што па-за рамкамі БНФ вы зусім мала вядомы як палітык. Вы таксама менш вядомыя ,чым кіраўнікі іншых апазыцыйных партыяў. Што вы будзеце рабіць, каб выходзіць на агульнанацыянальны ўзровень?

Янукевіч: Я лічу гэта вялікім плюсам. Бо старое пакаленьне ў дэмакратычных партыях жорстка асацыявалася з назвамі сваіх партыяў, з пэўнымі стэрэатыпамі. Я пакуль першы прадстаўнік маладога пакаленьня беларускіх палітыкаў, які ўзначаліў партыі, мяркую, гэта наперадзе ў іншых партыях. Гэта ёсьць моцным маім плюсам, каб здабыць прыхільнасьць у грамадзтве. Гэта, з аднаго боку, прыцягне ўвагу людзей, а зь іншага – пэўныя стэрэатыпы, якія замацаваліся за апазыцыйнымі лідэрамі за шмат гадоў, яны не распаўсюджваюцца на менш вядомых асобаў, такія як я. І гэта дае магчымасьць пазыцыянаваць сябе ў шырокім грамадзтве “з чыстага ліста”, што заўсёды прасьцей, чым ламаць і мяняць нейкія стэрэатыпы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Volny Czalaviek Горад:: Менск
06.09.2009 10:40
Шчыра віншую! Няхай у Янукевіча хопіць імпэту і розуму, каб сапраўды падняць партыю

Імя:: Iлья Горад:: Менск
06.09.2009 10:56
Невядомасць карысна для працы у КДБ.Для палiтыка у першую чаргу патрэбна вядомасць.А як яе набыць, калi няма доступу у СМI? Пры новым кiраунiцтве БНФ пераутворыцца у звычайную тусоуку.

Імя:: алесь Горад:: минск
06.09.2009 11:01
Рана святкуеш янукевич.Наша ,кастрычницкая рада ,и будуць яшчэ,не прызнае выники =съезда=,и падтрымливае прапанову Барщэускага и Вячорки аб стварэнни камитэта выратавання БНФ.Непрызнаем и цябе,як кирауника.

Імя:: фініш
06.09.2009 13:04
На БНФ можна ставіць крыж. Але гэта адзін у адзін паўтор таго, што было у 1999, калі грошы перамаглі ідэю. Вячорка паў ахвярай уласнай мадэлі паводзінаў.

Імя:: Андрэй
06.09.2009 14:20
Слухаючы жыхароў Чыжоўкі, нельга сказаць, што Янукевіч ўдалы выбар. Рэдкая цётка там ня скажа:" Ну які зь яго дэпутат? Не жанаты, нідзе не працуе". А партрэты па Чыжоўцы вісяць дагэтуль, добра захаваліся.

Імя:: Азбука жыцця... Горад:: Менск
06.09.2009 15:07
Аляксей, ты і твае паплечнікі з "рухузамілінкевіча" пацярпелі моцную ПАРАЗУ. Бо пры ўсіх маніпуляцыях і махінацыях, пры ўсіх намаганнях, адкрытых подкупаў і фальсіфікацый ты атрымаў усяго на 30 галасоў болей за апанента. Гэты вынік-адказ той частцы несумленных спраўцааў канфлікту у БНФ: БНФ не толькі выжыве але й зноў пераможа. Шкада, што у цябе перамаглі пошасць і пыха. Ты-пустабрёх.

Імя:: беларуска Горад:: г.Менск
06.09.2009 18:01
Фініш, ты маеш рацыю,(што датычыцца Вячоркі і К).Толькі грошы ніколі не перамогуць ІДЭЮ!Праўда, у гэтых ІДЭІ не было,таму ў іх усё паўтарылася.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
07.09.2009 06:54
Вы заметили собирается заниматься компанией по изменению законодательства о выборах. А потом к народу по поводу национально-экономических проблем.
Никогда не работал, а национально-экономические проблемы народа знает. И, этот народ страстно хочет его послушать.
И он это вполне серьёзно. А может нет?
Наверное в парламент захотелось. Хотя может по ночам спит и видит себя на месте Лукашенко.
Ну, тут он зря. Есть другие жаждующие. И уже давно стоят в очереди.
Вряд ли ему удасться справиться с ещё одним никогда неработавшим. Порядочной величиной пенсионного возраста по имени Милинкевич.
И хоть Милинкевича не отнесёшь к молодому поколению. Он намного старше тех которых нужно было срочно убрать.
Но придётся идти к нему на службу.
Даже если сейчас голова кружится.
Всё-таки, на такую вершину забрался.
И не хочется никого видеть рядом с собой.
Придётся.
Если никогда в жизни не работал , то никакого другого пути прокормить себя нет. Придётся просить у old man Milinkevich.
Сначала нужно пройти школу порядочности в советских райсполкомах и райкомах, а затем уже тягаться с теми кто уже закончил её.
Самое большое два года этому работяге.
БНФ перейдёт на службу любителю кататься в Женеву или хотя бы в Польшу. Только бы подальше от Беларуси.
Затем когда любитель осознает что от этой, так называемой партии, ничего не осталось - бросит. Как не приносящую доходов проститутку.
А в ближайшей перспективе мы увидим нового руководителя БНФ( как там, кстати, его зовут) в Президиуме европейского собрания Милинкевича. Там он много хороших слов услышит в свой адрес.
Читаешь интервью и не можешь поверить что это новый руководитель БНФ.
Право же , господа. Это не серьёзно.
Ну, какой-нибудь церковной партии Северенца. Это нормально. Там все такие.
Но БНФ. Смешно и грустно.

Імя:: Дима
07.09.2009 08:29
Кому нужен этот "БНФ" кроме их самих, которых кот наплакал? Люди серъёзные на них даже не обращают внимания.

Імя:: ЭТНАКРАТ Горад:: Менск-Літоўскі
07.09.2009 15:51
Янукевіча, Вячорку, Баршчэўскага ды іхных памагатых -- пад Народны трыбунал, за тое што кралі траньшы ды спрычыніліся да чарговага расколу Фронту! Ганьба раскольнікам! Жыве адзіны, непадзельны Фронт пад кіраўніцтвам Зянона ды ягонага намесьніка на Зямлі (цьфу..,на Беларусі) Ю. Беленькага!!!

Імя:: Дима
07.09.2009 20:23
Поздравляю, г-н Янукевич развалит этот так называемый БНФ.