Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Янукевіч – новы старшыня Партыі БНФ


5 верасьня ў Менску праходзіць зьезд Партыі БНФ. Карэспандэнты і блогеры “Свабоды” будуць весьці онлайн-рэпартаж са зьезду. Фота, відэа, навіны, меркаваньні ўдзельнікаў і назіральнікаў, вынікі – на сайце і ў эфіры "Свабоды".


22.30 Зьезд завершыў сваю працу.

21.39 Гістарычныя цыклі з’ездаў БНФ (1999-2009)


20.40 170 дэлегатаў прагалавала “за” і 93 “супраць” кандыдатураў намесьнікаў старашыні партыі, якіх прапаноўваў Янукевіч: Рыгор Кастусёў і Ігар Лялькоў.


20.30 Зьезд прыняў рэзалюцыю “Аб палітычнай сутацыі ў Беларусі”. У ёй ёсьць такія пункты:
  • “Адзначаем неабходнасьць разьмежаваньня з тымі сіламі, якія шукаюць падтрымку ў Расеі і гатовыя дзеля гэтага паставіць пад пагрозу палітычную, эканамічную незалежнасьць Беларусі".
  • “Пасьлядоўна выступаем за эўрапейскі выбар Беларусі, рэалізацыя якога будзе магчымы пасьля дэмакратычных пераўтварэньняў у краіне. Вітаем і заклікаем да гуртаваньня ўсе палітычныя сілы Беларусі, якія стаць на падобных пазыцыях”.

20.00 Зьезд прыняў заяву “Вайсковая інтэграцыя з Расеяй нясе прагрозу незалежнасьці Беларусі”, ухвалу “Рэальны шлях выхаду з эканамічнага і палітычнага крызісу Белларусі – зьмена ўлады праз свабодныя і дэамакратычнеыя выбары”, заяву “Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца”.


Баршчэўскі: Гэта сыход у абоз

В.Вячорка: Адбыўся рэйдэрскі захоп

Палітыкі пра абраньне Янукевіча


18.57 Пачалося галасаваньне па складу Сойму, а таксама кандыдатурах намесьнікаў старшыні партыі, якіх прапанаваў Янукевіч: Рыгор Кастусёў і Ігар Лялькоў.

18.55
Дэлегаты зьезду прынялі рашэньне склікаць не пазьней за наступны красавік па-зачарговы зьезд, каб вырашыць, як Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.

18.48
Рэдакцыйная камісія заявіла, што здымае зь сябе свае паўнамоцтвы, узяла самаадвод. Зьезд абірае новую рэдакцыйную камісію.

18.15
З аглядальнікам “Свабоды” Віталём Цыганковым гутарыць Аляксей Знаткевіч:





“Мілінкевіч – галоўны пераможца зьезду Партыі БНФ”


17.55 Івашкевіч прапанаваў правесьці адмысловы зьезд у красавіку. І тады вырашыць, у якім фармаце БНФ будзе ўдзельнічаць ў наступных выбарах прэзыдэнта.

17.40 Пасьля таго, як Баршчэўскі абвясьціў, што ня будзе балятавацца на прэзыдэнта, некалькі дзесяткаў дэлегатаў зьезду пакінулі залю. Сярод іх: Валянцін Голубеў, Пётра Садоўскі і Аляксандар Мех.



17.35
Дэлегаты абмяркоўваюць, як Партыя БНФ буддзе ўдзельчаць у прэзыдэнцкіх вабарах.


Баршчэўскі: "Сёньня зьезд не гатовы вылучаць кандыдата на прэзыдэнта. Я здымаю сваю прапанову, як і здымаю сваю кандыдатуру. Я не бачу магчымасць сёньня балятавацца. Вясной мы можам склікаць нармалёвы зьезд і вырашыць гэтае пытаньне”.




17.20 Дэлегаты пачалі абмяркоўваць кандыдатаў на сябры сойму. Паводле прапановы новаабранага старшыні партыі, у сойме будзе 52 чальца.

Янукевіч адзначыў, што ў склад сойму павінны ўвайсьці і маладыя, і старыя сябры партыі. У сьпіс ён сярод іншых прапанаваў уключыць сваіх апанэнтаў – Вінцука Вячорку, Віктара Івашкевіча і Лявона Баршчэўскага.

Абіраць прадстаўнікоў сойму дэлегаты будуць праз бюлэтэні.


17.15 Янукевічу ўручылі кветкі. Заля сканадвала “Жыве Беларусь!”



Інтэрвію Я.Янукевіча і Л.Баршчэўскага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:59 0:00





Выбары старшыні Партыі БНФ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:37 0:00



17.03 “За” Лявона Баршчэўскага прагаласавала – 144 , “за” Аляксея Янукевіча – 174.

Старшынём Партыі БНФ абраны Аляксей Янукевіч.

Было выдазена 326 бюлютэняў. 324 укінута. 318 прызнанныя сапраўднымі.


Аляксей Янукевіч
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 года ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).

Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003). Быў дэлегатам устаноўчага сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000).

Рыма-каталік.

Беларус. Нежанаты.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.


17.00 Паводле неафіцыйнай інфармацыі перамог Янукевіч. Сябры падліковай камісіі вярнуліся ў залю паседжаньняў. Усе чакаюць абвяшчэньня вынікаў галасаваньня.


15.35 Пачалося галасаваньне.



15.30 Адказваючы на пытаньні, Баршчэўскі адзначыў: у выпадку яго абраньня, першаму намесьніку Івашкевічу будзе перададзеная большая частка паўнамоцтваў і асноўны цяжар арганізацыйнай працы. А Сам Баршчэўскі зоймецца падрыхтоўкай да прэзыдэнцкай кампаніі.
Я ў жыцьці яшчэ ніводных выбараў не прайграваў. Пачынаючы са школы, дзе абаралі старастам


На пытаньне “Ці будзеце вы ўдзельнічаць у праймэрыз АДС, дзе вы напэўна не пераможаце?” Баршчэўскі заявіў: “Я ў жыцьці яшчэ ніводных выбараў не прайграваў. Пачынаючы са школы, дзе абіралі старастам”.

У сваімі выступе Янукевіч заявіў, што трэба распусьціць камісію ў справе партыйнай дысцыпліны. Ён таксама запэўніў, што будзе гатовы пакінуць пасаду старшыні ў тым выпадку, калі ня выканае абяцаньні, які дае сёньня.


15.15 Валянцін Голубеў сказаў пра Баршчэўскага, што таму ўласьцівыя рашучасьць, мужнасьць, досьвед і сумленьне: “За два гады кіраваньня Фронтам ён паказаў толькі станоўчыя якасьці. Зь ім можна ісьці на барыкады”.

Сяржук Семянюк заклікаў падтрымаць Аляксея Янукевіча: “Старое кіраўніцтва ня здольнае памяняць Фронт, бо ня здольнае памяняцца само. Ён ня будзе займацца самападманам, як гэта робіць сёньняшняе кіраўніцтва, якое згубіла маладое пакаленьне”.


15.00 Выступілі абодва кандыдаты на пасаду старшыні партыі.

Баршчэўскі заявіў, што мэтады, якія ён ужываў у часе паміж зьездамі, былі дадзеныя яму мандатам і былі апраўданыя. Ён назваў сваіх намесьнікаў, якіх ён будзе прапаноўваць у разе абраньня: намесьнік па арганізацыйна працы – Віктар Івашкевіч, па міжнароднай палітыцы – Вінцук Вячорка, па рэгіянальнай працы – Аляксандар Мех.
Баршчэўскага, Івашкевіча і Вячорку праз коску яны не запішуць


“З гэтай камандай мы ня будзем плясьціся за іншымі ініцыятывамі”, - заявіў Баршчэўскі.

“Я зь вялікай павагай стаўлюся да Аляксея Янукевіча. Яшчэ паўгоду таму хацеў прапанаваць яго на пасаду старшыні, але сытуацыя зьмянілася. І ў сёньняшняй сытуацыі ёсьць такія вонкавыя ініцыятывы, дзе партыю БНФ будуць прапісваць праз коску. Але Баршчэўскага, Івашкевіча і Вячорку праз коску яны не запішуць”.


Мілінкевіч адказвае на крытыку ў свой адрас
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:23 0:00



У сваім выступе Янукевіч заявіў, што ён рэальны кандыдат, што ня будзе тэхнічным старшынём, тэхнічным кандыдатам, які перадасьць кіраваньне сваім намесьнінкам:

“Я вылучаюся, каб мы нарэшце выйшлі з таго зачараванага кола, па якому ходзім гэтыя шмат гадоў, каб партыя была самастойнай. Я вылучаюся, каб у партыі запанавала пазытыўныя атмасфэра сапраўднай павагі да сваіх калегаў. Хопіць ствараць з уласных паплечнікаў ворагаў".

Янукевіч назваў сваіх меркаваных намесьнікаў: Рыгор Кастусёў ды Ігар Лялькоў, і Ўладзімер Лабковіч на пасаду сакратара ўправы


14.45 На пасаду старшыні прэтэндуюць вылучаныя Лявон Баршчэўскі і Аляксей Янукевіч.
Хопіць ствараць з уласных паплечнікаў ворагаў


Дэбаты завершыліся.

Баршчэўскі вырашыў прыняць прапанову балятавацца на старшыню партыі.

Ягоную кандыдатуру вылучыў Віктар Івашкевіч, які сам адмовіўся ад далейшай барацьбы і падтрымаў Лявона Баршчэўскага. Самага Івашкевіча на старшыню ніхто ня вылучыў.

Баршчэўскі: “Сёньня ёсьць дзьве стратэгіі. Першая - змагацца літаральна зараз, на прэзыдэнцкіх выбарах, вылучаць свайго кандыдата, спадзявацца на сацыяльны выбух людзей і не адкладаць сытуацыю. Другая – перачакаць да 2015 горду (ці якога яшчэ пазьней) і зараз не падтрымаць нікога”.

Баршчэўскі таксама заявіў, што вечарам 4 верасьня ён размаўляў са старшынём КХП-БНФ Зянонам Пазьняком. Той, паводле словаў Баршчэўскага, прасіў яго вылучацца на пасаду кіраўніка партыі.


Лявон Баршчэўскі
Нарадзіўся ў Полацку.

У 1975 г. паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў на спэцыяльнасьць нямецкая і ангельская мовы. Працаваў выкладчыкам нямецкай і ангельскай моваў у роднай школе №10 Полацку, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце.

У 1987 г. – скончыў асьпірантуру пры Менскім пэдынстытуце замежных моваў, атрымаў ступень кандыдата філялягічных навук.

У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам зь Сяргеем Шупам стварыў у Менску клюб маладых перакладчыкаў “Бабілён”.

Перакладаў Эсхіла, Пэтрарку, Кафку, Брэхта, Ленаў, Бёля.

Перакладае са старажытнагрэцкай, лацінскай, нямецкай, ангельскай, францускай, польскай, гішпанскай.

Паводле ўласнага прызнаньня, паэзію перакладаў больш як з трыццаці моваў, а прозу — больш як зь дзесяці. Бегла размаўляе на сямі мовах.

Баршчэўскі – рэдактар сэрыі “Biblioteka białoruska”, якая пачала выходзіць у 2006 годзе ва Ўроцлаве ў Калегіюме Ўсходняй Эўропы. У сэрыі ўжо пабачылі сьвет кнігі: “Калі рукаюцца душы” Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна, дзьвюхмоўная кніга Андрэя Хадановіча “Сьвята Новага году", кніга Ўладзімера Арлова “Каханак Яе Вялікасьці”.

Лявон Баршчэўскі — заснавальнік і намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, які быў зачынены ўладамі ў 2003.

Палітычная дзейнасьць

У 1990-1995 гг. Баршчэўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, уваходзіў у склад парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Быў сябрам камісіі ў пытаньнях адукацыі, культуры і захаваньня гістарычнай спадчыны, а таксама сябрам камісіі ў міжнародных справах і замежнаэканамічнай дзейнасьці.

З 1995 г. – намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, у 1996-1999 гг. – выконваў абавязкі старшыні партыі пасьля эміграцыі Зянона Пазьняка. Пасьля расколу партыі ў 1999 г. стаў дарадцам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

На 10 зьезьдзе Партыі БНФ у сьнежні 2007 г. Лявон Баршчэўскі абраны старшынём Партыі.


14.00 Дэлегаты абмяркоўваюць справаздачы старшыні і намесьнікаў.

Эдуард Брокараў: “Намесьнікі шмат казалі крытычнага пра Аляксандра Мілінкевіча. Зь іхных словаў Мілінкевіч ледзь не вораг. А пра шчыльныя сувязі з Калякіным у межах АДС ніхто не гаворыць. У той час, як Калякін арыентуецца яўна на Маскву”.

Аляксей Кавалец: “Якія палітычныя посьпехі можа запісаць сабе старшыня партыі? Кампанія супраць сяброў партыі? Ці кампанія супраць Мілінкевіча? Нерэальна, што ў сёньняшніх умовах народ можа абраць кандыдата ад БНФ. БНФ павінна далучыцца да кампаніі адзінага кандыдата. Яго можа вылучыць Рух “За свабоду”. БНФ павінна падтрымаць у якасьці аб’яднанага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча”.


Зьезд Партыі БНФ. Менск 5 верасьня 2009
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00



13.30 Віктар Івашкевіч вылучае Лявона Баршчэўскага патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта ад Партыі БНФ:

“Вельмі крыўдна, што пэрсанальнае абмеркаваньне кандыдатураў мы паставілі наперад абмеркаваньня стратэгіі нашай партыі. Я лічу, што мы ня можаш ускладаць свае надзеі на Рух “За свабоду”, на Аляксандра Мілінкевіча. Я не ўспрымаю ягоныя заявы пра супрацоўніцтва з рэжымам. Калі мы не вылучаем свайго кандыдата, мы робімся аб’ектам дзеяньняў іншых патэнцыйных кандыдатаў”.





13.10 Дэлегаты зьезду 164 голаса “за” і 127 “супраць” падтрымалі прапанаваны Ігарам Ляльковым парадак працы: спачатку кіроўныя органы партыі, а пасьля разглядаецца пытаньне пра кандыдата для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.

Лялькоў: “Ёсьць дзьве канцэпцыі стратэгіі: альбо мы будзем заставацца ў АДСнай пясочніцы і гуляцца з камуністамі, альбо будаваць патрыятычную кааліцыю, якая можа перамагчы” .

Баршчэўскі прапаноўваў свой парадак: патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнты, а ўжо потым новае кіраўніцтва.


12.45
Алесь Міхалевіч заявіў, што маецца намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Ён паведаміў, што ў яго ёсьць каманда, здольная сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў.

"Калі дэлегаты зьезду прымуць рашэньне пра маё аднаўленьне ў партыі, для мяне будзе гонарам прадстаўляць партыю на выбарах", - сказаў Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч быў выключаны з Партыі БНФ на пазачарговым зьезьдзе ў жніўні 2008 году. Падставай сталі публічныя крытычныя выказваньні 33-гадовага намесьніка старшыні Партыі БНФ на адрас партыйнага кіраўніцтва. Тады ж Міхалевіч заявіў пра намер аднавіць сваё сяброўства ў партыі, нагадвае БелаПАН.


12.30 Лявон Баршчэўскі прапануе сябрам БНФ вызначыцца: выконваць партыйныя абавязкі або рэклямаваць рух "За Свабоду": "Празмерная дэмакратычнасць у дзейнасці партыі дазволіла значнай колькасці прыхільнікаў Мілінкевіча ўхіліцца ад выканання рашэнняў сойму партыі".


"Маімі асноўнымі задачамі было вызначыцца, хто ў шэрагах партыі БНФ займаецца палітыкай, а хто палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю у складзе Руху “За Свабоду”. Па гэтай справе задача перавыкананая. А вось другая задача – фармалізацыя дачыненьняў з Рухам “За Свабоду” – выкананая не да канца".

"Надзвычайная дэмакратычнасьць працэдуры прыняцьця рашэньняў, наяўнасьць вялікай колькасьці падвоеных агентаў дазвалялі Руху рабіць апераджальныя манэўры і выкручвацца ад палітычнай адказнасьці за невыкананьня м адкрыты сабатаж рашэньняў зьезду і сойму".


12.15 Партыя БНФ павінна вылучыць такога кандыдата на прэзыдэнта, які "гатовы ісьці да канца і які не прызнае сваю паразу, калі яна наступіць у выніку фальшаваньня галасаваньня", заявіў кіраўнік партыі Лявон Баршчэўскі.


11.30 Са справаздачамі выступаюць намесьнікі старшыні партыі.

Юрась Губарэвіч заявіў, што не зьбіраецца балятавацца на намесьніка старшыні. Але, калі яе ачоліць Янукевіч, ён будзе дапамагаць новай камандзе. "Партыя БНФ апынулася пад уплывам прарасейскіх сілаў у складзе АДС", - заявіў Губарэвіч.


Янукевіч: “Дзейнасьць старшыні і ягоных намесьнікаў была скіраваная на пошук ворагаў у дэмакратычным асяродку і ўнутры партыі. Гэта тупіковая лінія на пошук ворагаў і здраднікаў”.



11.20 Прысутнічае 323 дэлегата. Было вылучана 373.


11.00 Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксанадр Казулін, які паводле сямейных акалічнасьцяў, ня змог прысутнічаць на зьезьдзе, даслаў вітаньне: “Вынікі зьезду – ня толькі справа Партыі БНФ. Яны будуць мець вызначальны ўплыў на ўсю беларускую палітыку. Падтрымайце асобаў, якія ніколі не здраджвалі сваім прынцыпам”.


10.40 Мілінкевіч: "Ні БНФ, ні Рух "За Свабоду" ня можа падтрымаць адзінага кандыдата на прэзыдэнта, які будзе заклікаць прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, будзе выступаць за ўвядзеньне адзінай валюты з Расеяй, за будаўніцтва супольнай дзяржавы з Расеяй".



10.35 Мілінкевіч: “Я ніколі б не адбыўся як палітык і грамадзкі дзеяч, каб не падтрымка Партыі БНФ (…) Галоўнае пытаньне для нас – пытаньне ўлады. Будзе ўлада беларускай дэмакратычнай, эўрапейскай – будзе эканоміка і дабрабыт, адраджэньне культуры і мовы. Барацьба за ўладу павінна адбывацца найперш у галовах нашых людзей”.


10.30 Выступаюць госьці: старшыня Вярхоўнага Савету 12-скліканьня Станіслаў Шушкевіч і кіраўнік Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Шушкевіч: “Трэба знайсьці захады, каб працаваць разам”.


10.15 Зьезд пачаў працу. Дэлегаты праслухалі аўдыёзварот народнага паэта Рыгора Барадуліна. Барадулін: “Якіх толькі ярлыкоў і абразаў ня вешалі на нашых змагароў, але шэрагі нашыя растуць. БНФ ёсьць, па ім ведаюць Беларусь”.


10.00 Заля ўпрыгожаная бел-чырвона-белым сьцягам і гербам “Пагоня”. На сцэне стаіць Звон Свабоды. Вясіць вялікая расьцяжка: "Незалежнасьць". Сярод прысутных – запрошаныя госьці: Аляксей Кароль, Аляксандар Мілінкевіч.



9.50 Арганізатары забаранілі працаваць на зьезьдзе здымачнай групе БТ. Журналістамі прапанавалі зарэгістравацца. Тыя адмовіліся. Арганізатары прапанавалі супрацоўнікам БТ пакінуць мерапрыемства.

Сябра Сойму Юрась Меляшкевіч патлумачыў, што напярэдадні арганізатары вырашылі, што ўсе мэдыі, які асьвятляюць працу зьезду, павінныя прайсьці рэгістрацыю. “Тут ёсьць і палітычны момант - апошні часам БТ вяла паклёпніцкую кампанію супраць апазыцыі і БНФ”, - дадаў Меляшкевіч.




Кандыдаты на старшыню партыі - Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч



Віктар Івашкевіч



Нарадзіўся 21 верасьня 1959 года ў Менску.

Скончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ.

Працаваў стропальшчыкам на Менскай чыгунцы (1982-1990), выканаўчым сакратаром БНФ “Адраджэньне” (1990-1995, 2003-2007), выканаўчым дырэктарам грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтра “Беларуская пэрспэктыва” (1995-1999), галоўным рэдактарам газэты “Рабочы” (1997-2002).

У пачатку 1989-х актыўны ўдзельнік маладзёвых нефармальных аб’яднаньняў нацыянальна-дэмакратычнай скіраванасьці – “Майстроўня”, “Талака”, адзін з арганізатараў розных акцый і мерапрыемстваў, у тым ліку марш-пратэсту па Заходняй Дзьвіне – Даўгаве супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС (1987), экалягічнага маршу па Прыпяці – адной зь першых чарнобыльскіх акцый пратэсту (1988), забастоўкі вадзіцеляў гарадзкіх аўтобусаў у Менску (1989), ініцыятар стварэньня страйкамаў на менскіх прадпрыемствах (1991).

Больш за 10 разоў атрымліваў адміністрацыйныя пакараньні. Арыштаваны, двойчы трымаў галадоўку (15 дзён). Штрафы прысуджаліся ў памерах, якія у шмат разоў перавышалі яго месячныя заробкі. У кастрычніку 2002 быў асуджаны на два гады за публікацыю ў газэце “Рабочы” пад час прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2001 году артукулу “Вор должен сидеть в тюрьме”, у якім пракуратура ўгледзела паклёп на прэзыдэнта. Пакараньне адбываў у Баранавічах.

Праваслаўны.

Жанаты, мае сына і ўнука.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2008.


Аляксей Янукевіч









Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 года ў Менску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).

Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003). Быў дэлегатам устаноўчага сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000).

Рыма-каталік.

Беларус. Нежанаты.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.





























“Час дзейнічаць. Сьмела і рашуча” - Праграма Віктара Івашкевіча


Асноўныя тэзісы:


Не. “Мілінкевіч і яго атачэньне сталі на шлях прыстасаванства да рэжыму і супрацоўніцтва зь ім”.

Не. “Яны ня маюць неабходных структураў для збору 100 тыс. подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты”.

  • Ці можа Партыя БНФ пагадзіцца быць на другіх ролях у перадвыбарчых штабах Калякіна, Лябедзькі, іншых?
Не. “Іхныя партыйныя структуры слабейшыя за нашыя. А аднаўленьне гульняў з Масквой нясе небясьпеку беларускай незалежнасьці.



Пляны:


  • “Пачаць прапагандаваць яго праграму выйсьця з крызысу сярод шырокага беларускага грамадзтва".

  • “Правесьці ў лістападзе Кангрэс працоўных калектываў, дзе прыняць патрабаваньні да Лукашэнкі аб сацыяльнай абароне людзей і аб правядзеньні выбараў паводле заканадаўчых нормаў, распрацаваных АДС”.

  • ”Правесьці зьезд дэпутатаў беларускага парлямэнту 12 і 13 скліканьняў, бо толькі іх легітымнасьць прызнавалі парлямэнты Эўропы і ЗША, з мэтай патрабаваць ад Лукашэнкі свабодных выбараў, а ад Эўропы – не ісьці на згодніцкія змовы з дыктатарам”.

  • “У сакавіку 2010 г., калі прагназуецца абвастрэньне сацыяльна-эканамічнага крызысу ў Беларусі, выйсьці на масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнямі сацыяльнай абароны і свабодных выбараў як адзінага шляху пераадоленьня крызысу".

  • “Дамагчыся прызнаньня ўсімі дэмакратычнымі арганізацыямі Лявона Баршчэўскага адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў”.


“Галоўнае – дамагчыся свабодных і празрыстых выбараў. Перамога дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах ва ўмовах жорсткай барацьбы Лукашэнкі за ўладу дасьць магчымасьць правесьці і парлямэнцкія выбары, прызнаныя Эўразьвязам і ЗША”.

“БНФ, наперад!” - Праграма каманды Аляксея Янукевіча


Асноўныя тэзісы:

  • Самастойнасьць. “Мы можам і павінныя ствараць уласныя палітычныя сцэнары, замест таго, каб быць скарыстанымі ў якасьці “шыльды” ці “цягавай сілы” ў чужых і непатрэбных нам праектах”.

  • Нацыянальна-дэмакратычная кааліцыя. “Партыі БНФ ня можа быць палітычныя структуры, што гатовыя абараняць у Беларусі расейскія інтарэсы ці гуляць з Крамлём у інтэграцыйныя гульні”.
  • Вяртаньне ў грамадзтва. “Важна жыць і дзейнічаць у адной рэчаіснасьці з грамадзтвам, а ня ў штучна створаным сьвеце ўспамінаў пра мінулыя дасягненьні ды мараў пра чароўныя імгненьныя палітычныя зьмены”.
  • Падрыхтоўка новых лідэраў. “Новых лідэраў трэба шукаць і мэтанакіравана рыхтаваць, а не тасаваць стары кадравы склад”.
Пазытыўная атмасфэра ў партыі. “Барацьба за “чысьціню” Партыі павінна быць спыненая як мага хутчэй. Камісія партыйнага кантролю мусіць быць скасаваная”.


Пляны:

  • “Неадкладна (да канца 2009 году) будуць распачатыя перамовы пра стварэньне правацэнтрысцкага нацыянальна-дэмакратычнага блёку палітычных сілаў, што стаяць на пазыцыях дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, вызнаюць дэмакратычныя прынцыпы палітычнага жыцьця і не прытрымліваюцца ідэялёгіяў, якія супярэчаць праграме Партыі БНФ. Сёньня гэткімі сіламі могуць зьяўляюцца БХД, КХП – БНФ, Рух “За Свабоду”, Правы Альянс, Малады Фронт, а таксама АГП”.

  • “Кампанія “Прэзыдэнцкія выбары 2010-2011” будзе скарыстаныя Партыяй дзеля прыцягненьня да партыйнай дзейнасьці і сяброўства ў Партыі максымальнай колькасьці новых актывістаў, а таксама для папулярызацыі пазыцыі Партыі БНФ па ключавых палітычных пытаньнях”.

  • “Кампанія “Мясовыя выбары 2010-2011” будзе скарыстаная Партыяй дзеля ўмацаваньня лякальных асяродкаў вакол нацыянальна-арыентаваных лідэраў грамадзкай думкі”.
  • “Будуць наладжаныя рэгулярныя выезды кіраўніцтва Фронту ў рэгіёны”.
  • “Неадкладна мусяць быць перагледжаныя ўсе кааліцыйныя ўгоды і дамовы, удзельнікам якіх зьяўляецца Партыя БНФ. Тыя зь іх, якія не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам альбо абмяжоўваюць Партыю БНФ у адстойваньні нацыянальных інтарэсаў, мусяць быць тэрмінова скасаваныя альбо зьмененыя”.



Напярэдадні зьезду


Дэбаты свабоды. Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч

Онлайн-канфэрэнцыя лідэра Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага. “Я б не спрачаўся з Пазьняком за лідэрства ў партыі”

Ofline. З.Пазьняк: “Мусіць быць байкот незаконным выбарам”


Настроі ў рэгіёнах


Гарадок: “Абрыдлі спрэчкі!”

Слаўгарад: "Байкатаваць прэзыдэнцкія выбары"

Жлобін: “Трэба езьдзіць, як Мілінкевіч”

Полацак: “Пераадоленьне ўнутранага крызісу”

Берасьце: “Вырашэньне канфлікту пакаленьняў”

Магілёў: "Партыя растварылася ў кааліцыі"

Смаргонь: “Усе спадзяюцца на замежнага дзядзьку...”

Орша: “Зьезд будзе адным з самых цікавых”

Гомель: “Патрэбен адзіны кандыдат”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG