Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

В.Вячорка: Адбыўся рэйдэрскі захоп

Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка

05.09.2009 19:01

Былы першы намесьнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка пракамэнтаваў абраньне Аляксея Янукевіча старшынём Партыі БНФ:


”Адбыўся рэйдэрскі захоп кіраўніцтва Партыі БНФ. Зараз будуць рабіцца наступныя захады, каб падпарадкаваць Партыю БНФ тым сілам, якія бачаць магчымай супрацу з рэжымам Лукашэнкі, будзе рабіцца спроба пераарыентаваць дзейнасьць і пазыцыю Партыі БНФ на акцыі і кірункі, якія не пагражаюць асновам цяперашняга палітычнага рэжыму. Разам з тым, гэтая зьмена адбылася не пераважнай большасьцю галасоў. Склад зьезду не зусім адпавядае настроям фронтаўскіх структураў у Менску і ва ўсёй Беларусі. Таму тыя, хто стаіць на фронтаўскіх пазыцыях будуць дзейнічаць дзеля таго, каб Фронт застаўся Фронтам і вярнуў сабе фронтаўскае аблічча, ня быў нічыёй марыянэткай”.

Карэспандэнт: Ці ўдалося пераадолець раскол у партыі?

Вячорка: ”Той ідэйны разлом, які характарызаваў сытуацыю перад зьездам, нікуды не падзеўся. Ён застаўся”.

Карэспандэнт: Якой вы бачыне сваю пэрспэктыву ў партыі?

Вячорка: ”Я з партыі нікуды не сыходжу. Я яе ствараў не для таго, каб яна ператварылася цяпер у чыюсьці марыянэтку. І я буду дзейнічаць дзеля аднаўленьня фронтаўскіх традыцыяў”.
Гэтая дыскусія закрытая.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Korj Горад:: Менск
05.09.2009 18:43
Хацелася б сказаць словамі Караткевіча, ды мадэратары не прапусьцяць, ну хто чытаў, зразумее: "..., шануючы вас!".
Баршчэўскі, Івашкевіч, яны, нягледзячы на ўзрост, усё ж за БНФ, за Беларусь. А вось Вечерко тут адкрытым тэкстам паказаў сваё стаўленьне, свой сьветапогляд, бадай што свой дыягназ.
"Я яе ствараў".
Стваралася яна з народнага памкненьня, якое ўзначаліў Пазьняк з камандай. Далей, калі хваля народная як наляцела так і сьціхла, ніхто іншы, як Вечерко зладзіў не ў пераносным сэнсе, а фізычна рэйдэрскі захоп з выкіданьнем з офісу. Далей быў 2001 год, калі моладзь са скуры лезла, рабіла ўсё, што магла, а "старэйшыя таварышы" гулялі ў свае грантаўскія цацкі й блякавалі ініцыятывы моладзі. Далей гады "плённай" працы па выкіданьні з БНФ усіх актывістаў, каб Вечерко быў самы жвавы ў гэтым балоце. Севярынец, Сіўчык... Яны ж бадай не за Беларусь, не за БНФаўскія ідэі, марысыяні... Ну дачакаўся, што ўсе тыя два з паловай адносных "маладзёна", што пасьпелі прыйсьці ў БНФ, да таго як ад яго моладзь пачала бегчы, як ад (выдалю самацэнзурай), ды не пасьпелі зьехаць, дык во ўжо нават Уладзь з Аляксеем ня вытрымалі. І вось пасярод усяго гэтага сядзіць пакрыўджаны Вечерко і крычыць амаль што "чым цябе парадзіў, тым цябе і забью!". І сьмех і грэх...

Імя:: Вася К.
05.09.2009 18:47
І гэта прамаўляе чілаэк, які прымаў у партыю вось гэта: http://community.livejournal.com/by_politics/1848697.html ?

Імя:: Ліс
05.09.2009 19:09
Захапілі дэмакратычнай працэдурай прыватную фірму Вяч і Ка...
Смеху вартае параўнанне. Калі прайграе праз выбары, то рэйдарскі захоп..
Гучная лухта

Імя:: Тацяна
05.09.2009 19:17
Калі мне працытавалі гэтае выказванне - я была падумала, што аўтар выказвання нейкі шалёны чалавек, заўзятар з боку. А аказалася - гэта словы Вячоркі. О_о
Трэба ўмець праігрываць дастойна!

Імя:: Димыч
05.09.2009 19:55
У Вячорки сдали нервы. Это истерика. И еще это показатель какой он на самом деле демократ.:))

Імя:: Димыч
05.09.2009 20:02
Вячорка: ”Я з партыі нікуды не сыходжу. Я яе ствараў не для таго, каб яна ператварылася цяпер у чыюсьці марыянэтку.

Он ее видите стварау. Надо понимать под себя стварау, под Франака. Рассчитывал встретить достойную спокойную старость, а тут пришли неизвестно кто и украли партию.:))

Осталось узнать у спадара Вячорки ЧЕМ в таком случае его взгляды отличаются от взглядов Лукашенко с его сыновями, который также под себя все "стварыу" и надеется все передать по наследству?:))
Все-таки дает себе знать номенлатурное прошлое семейство Вячорак. Один (Лукашенко) "приватизировал" страну, второй "приватизировал" партию и недоумевает, что кто-то с этим несогласный.:))

Імя:: Ігнат
05.09.2009 23:25
Што, у Беларусі крадуць ужо цэлымі партыямі?! Вось, дажыліся!..

Імя:: Ежи
05.09.2009 23:48
ну захоп и захоп. и что? вы Валентин, забываетесь, наверное. тогда ответьте, пожалуйста, на такой вопрос. что "ваша" партия сделала за 10 лет? ответ: ничего. а ответ должен быть один: победа на выборах, победа за умы население. ни первого ни второго я не наблюдаю.

Імя:: Зьміцер
06.09.2009 09:14
Вось такая палітыка ў вінцучкоў- лябедзечак!

Імя:: Volny Czalaviek Горад:: Менск
06.09.2009 09:31
ад усёй душы рад за Янукевіча. БНФ - першая партая, якая нарэшце змяніла кіраўніцтва, а не шыла на мыла.

Імя:: K I F Горад:: Менск
06.09.2009 17:12
Я-дэлегат з"езду.Рэйдэрскага захопу я не убачыу.Я галасавау за старых кiраунiкоу.Рэйдэрскага захопу я не убачыу.Проста маладыя "ваукi" папрацавалi больш плённа.Галасы ж лiчыла не Ярмошына.

Імя:: Дэлегат
06.09.2009 17:44
Я сам галасаваў за Баршчэўскага. Мне таксама шкада, што мой кандыдат не перамог! Алеж людцы, што ж вы робіце! Як вам не сорамна. Я старэйшы за Баршчэўскага і Вячорку, мне сорамна чытаць вашыя каментары. Як так можна "рэйдарскі захоп", "камітэт выратаваньня БНФ" - вы выступаеце як сапраўдныя раскольнікі. Як вам не сорамна. Я ствры чалавек і маю права пісаць такія словы! Ніводзін з вас не аспрэчыў вынікі мандатнай камісіі, падліковай, каліб быў вынік на нашую карысьць, вы бы казалі, які цудоўны выбар зрабіў БНФ, а зараз. Шаноўныя, ўзгадайце на зьездзе словы ветэрана вайны Шкірманкова. Не ператварайцеся ў таталітарную сэкту.
Дапамажыце маладым, яны могуць быць вам не ворагамі, "а інакш... чума на оба вашіх дома".

Імя:: Чалец Партыі БНФ Горад:: Менск
06.09.2009 19:41
Як дэлегат З'езду, не магу не ўставіць свае пяць капеек.

"Рэйдэрскі захоп" - гучыць, канешне, залішне эмацыйна, недыпламатычна. Але прычыну такіх эмоцыяў я разумею. Цяжка змірыцца з сітуацыяй, калі да партыйнай улады прыйшлі людзі безыдэйныя, якія пры неабходнасці перафарбуюцца і ў "лібералаў", і ў "сацыялістаў", і ў "лукашыстаў", абы толькі хутчэй трапіць да ўлады ва ўтульныя цёплыя крэслы. Партыя стваралася як аб'аднанне ідэйных людзей, а не як аб'яднанне паспяховых кар'ерыстаў (ва што пераўтвараецца зараз).

Не буду расхвальваць мінулае кіраўніцтва: магу палаяць яго за слабасць і за тое, што яно ўшчэнт упусціла кадравую палітыку, партыйную дысцыпліну й этыку і панабірала ў Партыю розны амбіцыйны і безыдэйны зброд (кажу не пра Янукевіча і яго ідэйных прыхільнікаў, а пра тых, хто галасаваў за свабоду ад партыйнай дысцыпліны і ідэялогіі, якую паабяцаў новы старшыня, а таксама пра нядаўна (у апошнія пару месяцаў) ўступіўшых у партыю і нікім загадзя не правераных агентаў "За Свабоду"), каму хочацца і далей распіваць піва і травіць пошлыя жарты пасля партыйных мерапрыемстваў, уступаць у саюзы з кар'ерна перспектыўнымі патронамі і рабіць шмат чаго яшчэ, што ані на грам не адпавядае традыцыйным маральным і нацыянальным каштоўнасцям Партыі.

А каб гэта не так кідалася ў вочы, прыкрыліся ідэяй пра новы правацэнтрысцкі саюз замест АДС, аснова якога - "За Свабоду" і моладзевыя агрэсіўныя секты накшталт "Маладога Фронту" і "Правага Альянсу". Толькі спадар Пазьняк выдзяляецца, але й яго сапраўдным дэмакратам назваць цяжка, як і ягоную сілу масавай і ўплывовай.

Партыя са стомленай ідэйнай арганізацыі пераўтвараецца ў актыўную прыгожую кліентэлу: у XVIII стагоддзі Беларусь гэта ўжо праходзіла. Відаць, вырашыла паўтарыць. Галоўнае, каб не скончылася так жа.

Імя:: Юрась Меляшкевіч Горад:: Менск
06.09.2009 22:34
Партыя не фірма, яе не забярэш без згоды большасці. Не трэба сваёй слабасці ўнутры партыі прыдумваць ілжывыя імёны.

Імя:: Дэлегат
06.09.2009 23:49
А можа й сапрауды вынiкi падтасавалi? Вось жа было так, што адзiн зь лiчыльнiкау у залi пераправерыу - пералiчыу галасуючых i атрымау зусiм iншую лiчбу, чым Кавалец (здаецца, на 20 меней). Мо так i старшыня быу "абраны".

Імя:: Димыч
07.09.2009 08:31
Чалец Партыі БНФ Горад:: Менск 06.09.2009 20:41 Як дэлегат З'езду, не магу не ўставіць свае пяць капеек.

"Рэйдэрскі захоп" - гучыць, канешне, залішне эмацыйна, недыпламатычна. Але прычыну такіх эмоцыяў я разумею. Цяжка змірыцца з сітуацыяй, калі да партыйнай улады прыйшлі людзі безыдэйныя, якія пры неабходнасці перафарбуюцца і ў "лібералаў", і ў "сацыялістаў", і ў "лукашыстаў"...
=====================

Серьезное обвинение. Хочу только отметить, что основная задача политика в политике не верность своим догмам, даже если они и закостенели, а банальный приход к власти. А уж затем претворение в жизнь своих принципов, представлений и прочее.
Что толку в верности идеологической чистоте в КХП БНФ, если они уже много лет сидят в политических катакомбах и ни на миллиметр не нарастили свою популярность у белорусов? Не изменяются только идиоты! А политик обязан изменяться, если изменяется социум, изменяются условия.

Імя:: антон
07.09.2009 09:28
показательно, что димыч в штаны наложил от радости и поздравляет милю.

Імя:: Зміцер Горад:: Магілёў
07.09.2009 10:46
трэба ўмець сыходзіць!!!! У Вінцука прыгожа не атрымалась. Вось і застаецца , што ў кулуарах чуткі збіраць.
Віншую навага старшыню. Плённай працы.

Імя:: Андрэй Горад:: Гомель
07.09.2009 10:59
Прышлі безідэйныя, значыць ідэйным ёсць падстава папрацаваць над узмацненнем сваёй ідэйнасці, а тое яна апошнім часам выглядала спрэчнай і сумніўнай, асабліва на фоне ўсялякіх грантаздабыўчых аперацый ды выказванняў "спадарыні" Свяцкай (гл.спасылку ў другім каменце) Ці пакаялася яна за свае наезды за Быкава? А калі так, то дзе, калі і як?

Імя:: Димыч
07.09.2009 12:14
антон 07.09.2009 10:28 показательно, что димыч в штаны наложил от радости и поздравляет милю.


Ну, так приведите подтверждение где я поздравляю Милинкевича. Слабо?
А радуюсь я потому, что мой прогноз относительно БНФ и персонально Вечерки как политика полностью подтвердился. А давал я сей прогноз еще в 2001-ом году! Вот так то!:))
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile