субота, 04 лютага 2012, Менск 12:40

Палітыка

Зварот Сурвілы і Шушкевіча да прэзыдэнта ЗША

Яны назвалі свой зварот "Адкрытым лістом прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму з краіны Ўсходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТО і Эўразьвяз".

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Спадар Прэзыдэнт!

16 ліпеня 2009 года польская газэта «Gazeta Wyborcza» апублікавала ліст да Вашай адміністрацыі, які ўзьнімае ключавыя пытаньні Эўраатлянтычнага партнэрства. Яго падпісалі 22 чалавекі, якія зьяўляюцца элітай зьнешняй палітыкі і бясьпекі краінаў -- новых чальцоў НАТО і ЭЗ, інтэлектуалы Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.

На жаль, у напісаньні гэтага ліста не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з тых усходнеэўрапейскіх краінаў -- Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны -- якія пакуль не зьяўляюцца чальцамі НАТО і ЭЗ і не маюць адпаведных гарантыяў бясьпекі
Наўпрост ці ўскосна ўсе пытаньні, якія яны закранулі, датычаць дынамікі бягучых і, верагодна, будучых падзеяў у іх рэгіёне Эўропы, датычных адносінаў з Расеяй. Яны заклікаюць Злучаныя Штаты да ўдзелу ў сытуацыі і супрацоўніцтве ў якасьці сапраўднага партнэра Эўропы, заклікаюць выступаць адносна праблемаў рэгіёна -- пераканаўча, выразна і своечасова.

На жаль, у напісаньні гэтага ліста не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з тых усходнеэўрапейскіх краінаў -- Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны -- якія пакуль не зьяўляюцца чальцамі НАТО і ЭЗ і не маюць адпаведных гарантыяў бясьпекі. Не выпадкова, што гэта тыя эўрапейскія краіны, якія бліжэй за усё да Расеі, і тыя, у каго самы працяглы досьвед жыцьця пры савецкім расейскім камунізме. Гэты досьвед зьяўляецца асабліва важным зараз, у кантэксьце апошніх падзеяў і тэндэнцыяў.

Усе пытаньні, узьнятыя аўтарамі адкрытага ліста, надрукаванага ў Gazeta Wyborcza, і шмат, шмат якія іншыя, самым непасрэдным чынам датычаць нашых краінаў. Расейска-грузінскі канфлікт летась, без сумневу, найбольш відавочная дэманстрацыя гэтага факту. Але наўрад ці адзіная.

З-за доўгага дамінаваньня, спачатку Расеі, затым Савецкага Саюза нашая радзіма Беларусь -- гэта асаблівы выпадак і ёй трэба надаць асаблівую ўвагу
Эканамічны шантаж Масквы ў дачыненьні да Беларусі, Малдовы і Украіны з мэтай прымусіць іх вярнуцца ў сфэру ўплыву Крамля з яго рэвізіянісцкай палітыкай, зьяўляецца менш вядомай, але не менш рэальнай пагрозай для іх будучыні. Пэрыядычны энэргетычны шантаж Расеяй усіх гэтых шасьці краінаў стаў нормай у першым дзесяцігодзьдзі 21 стагодзьдзя.

З-за доўгага дамінаваньня, спачатку Расеі, затым Савецкага Саюза нашая радзіма Беларусь -- гэта асаблівы выпадак і ёй трэба надаць асаблівую ўвагу. Мы бачым, што сукупнасьць фактараў у сучаснасьці - эканамічных, палітычных, у сфэры бясьпекі -- можа быць шматабяцальнай для "пераменаў, у якія мы можам верыць", якія абвесьціла вашая адміністрацыя, і якія захапілі ўяўленьне людзей ва ўсім сьвеце.

ЭЗ з ухвальнай мудрасьцю адказаў на пераменлівыя рэаліі Усходняй Эўропы, у прыватнасьці, ініцыятывай Усходняе Партнэрства. Зараз мы заклікаем ЗША далучыцца да яго з такой жа дальнабачнасьцю і энэргіяй. З ўсіх прычынаў, пазначаных падпісантамі Адкрытага ліста ад 16 ліпеня, якія яны бачаць з іх выйгрышнай пазыцыі чальцоў НАТО і ЭЗ, мы таксама заклікаем ЗША скарыстацца магчымасьцямі, якія пакуль ёсьць. З пазыцыі краінаў, якія знаходзяцца па-за межамі гэтых арганізацыяў, мы можам прапанаваць шмат што. І нашыя патрэбы таксама вялікія. Мы чакаем ад Амэрыкі, гэтак жа як і ад Эўропы, мудрасьці і мужнасьці, якія так неабходныя ў наш час.

Станіслаў Шушкевіч, экс-спікер беларускага парлямэнта, першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь



Івонка Сурвіла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні


Тэкст звароту падае сайт “Хартыі-97”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
05.08.2009 21:50
И.Сурвила, кстати, не гражданка Беларуси, с легкостью фактически призывала США вмешиваться в белорусские дела, пообещав со своей стороны "шмат што".
Мой совет НЕ гражданке Беларуси Сурвиле от гражданина Беларуси: займитесь лучше своими внуками, как-нибудь без Вас разберемся.:))

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
05.08.2009 22:23
Па-першае, адзначу вельмі прыемны палітычны тандэмны зварот першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь і Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні, якіх мы, беларусы, ніколі не заўважалі ў якіх-небудзь рэакцыйных ці папросту кажучы палітычных поглядах "па-экстрэмісцку".

Па-другое. Асабіста мяне не моцна хвалюе, што ў напісаньні ліста, які апублікавала польская «Gazeta Wyborcza» "не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны - якія пакуль не зьяўляюцца чальцамі НАТО і ЭЗ і не маюць адпаведных гарантыяў бясьпекі," бо, мабыць, для падпісантаў і / альбо " не падпісантаў" не прыйшоў яшчэ час неабходнасці разумення адзінай еўрапейскай прасторы, адзінай еўрапейскай сям'і.

Па-трэццяе і гэта галоўнае.
Беларускі народ як мінімум з 1991 года "блукае шляхамі Майсея," балансуючы паміж прапагандай адвечнага сяброўства з Расеяй (ці залежнасці ад яе), з аднаго боку, і самастойным выбарам свайго жыццёвага шляху з іншага. А таму сёння, па-мойму, як нацыя, як народ ён не гатовы да абмеркавання тэмы ўваходжання ў NАТО ці ЕС. Аднак, калі якія-небудзь палітыкі будуць падштурхоўваць меркаванне нацыі ў "правільным" заходнім накірунку экстэнсіўнага развіцця падзей, то ў выніку атрымаюць "абсурд 1995 года," які тагачасным рэферэндумам падзяліў нацыю на розныя мовы ды колеры, з якімі людзі дагэтуль ідуць у розныя накірункі палітычных поглядаў жыцця.
Таму,
Дзядзька Сэм (паважаны Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч) і бабулька Еўропа (паважаная спадарыня Івонка СурвІла), пачакайце крыху яшчэ - дачакаліся ж Вы незалежнасці беларускай - дачакаецеся і еўрапеізацыі ўсея Беларусі. Step by Step, даражэнькія мае! Крок за крокам, як ня першы год цярпліва робяць Злучаныя Штаты Амерыкі ў адносінаў да нас, беларусаў і беларусак, да нашай роднай Беларусі, разумеючы пры гэтым, што "вместе весело шагать по просторам, по просторам и, конечно, припевать лучше хором, лучше хором" у заходнім накірунку...

Імя:: Павал2 Starkouа
06.08.2009 01:53
А потым усё разпродаць Захаду і Амерыцы. Ніхто нішто за дарма Вам ні дасьць! Гляньце на Польшчу, што там робіцца.

Імя:: Прохожий
06.08.2009 03:32
В НАТО зачем вступать?

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
06.08.2009 13:18
06.08.2009 01:53
"А потым усё разпродаць Захаду і Амерыцы. Ніхто нішто за дарма Вам ні дасьць! Гляньце на Польшчу, што там робіцца."

УСЁ - гэта ШТО распрадаць?
Напрыклад, МАЗ на не новым абсталяванні якога ў 1970-м я працаваў студэнтам і якое стаіць зараз? Ці той жа трактарны, які таксама добра ведаю? Ці бульбу вы ўжо не рукамі збіраеце, а з дапамогай трактара-камбайна? А можа камянёў на полі стала меней? Ці ўвогуле няма як тут за бугром? Ці даяркі ўжо забылі як гэта ў 4 гадзіны раніцы ўставаць каб малака надаіць? Ці мо за гэтыя 6 год, што я тут у Штатах у вас з'явіліся хай-тэхналогіі?
УСЁ распрадаць - ШТО менавіта?

"Ніхто нішто за дарма Вам ні дасьць!"
Во-во.
Калі саўковыя словы НЕХТА ШТО-НІЦЬ ДАСЦЬ знікнуць з нашых думак, а з'явяцца толькі ТРЭБА ЗАРАБЛЯЦЬ, КАБ ЖЫЦЬ У ДАСТАТКУ тады можна крыху паціху да Еўропы тварам паварочвацца. Але не сёння...

А Польшу я бачыў і бачу тут у Штатах, дзе працуе шмат шмат палякаў. Але першае ўражанне яшчэ ў 1993 ад Польшчы было такое
АДСЮЛЬ ПАЧЫНАЕЦЦА ЕЎРОПА.
Зараз успомніліся каменныя дамы і толькі рэдка рэдка дзе-небудзь бачыў драўляную хату. Гэта 1993, а быў я ў Еўропе шмат разоў аж да 2001 ці можа 2002-га...

А можа на Ўсход ізноў прагуляемся?
Там даўно ўжо высокія тэхналогіі, бо ні кароў, ні бульбы, ні трактароў няма...

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
06.08.2009 13:23
Прохожий 06.08.2009 03:32: "В НАТО зачем вступать?"

І я пра тое ж - сёння яно нам не патрэбна, а што будзе заўтра - тое і будзе.


Імя:: Валеры Грыцук
06.08.2009 13:56
Безумоўна праблема ёсьць. Але ЗША ня можа рабіць усіх "шчаслівымі", калі "цяжка цягнуць бегемота з балота, калі ён сам НЕ хоча вылазіць". З другога боку, ЗША павінна эфектыўна дапамагаць ТЫМ беларусам, якія хочуць мець Беларусь дэмакратычную і Беларусь Правоў Чалавека!
Дзяржава Беларусь ратыфікавала Усеагульную Дэклярацыю Правоў Чалавека, Біль Правоў Чалавека ААН, дакументы АБСЕ па Правам Чалавека!( Лукашенко асабіста ў Стамбуле, 1999), а таму ня трэба звяртаць увагі ( мадэратару ставіць) на копію патрабаваньняў расійскага ФСБ праз віртуальных димычей.
Праз step by step не паспеем "дайсьці да Беларусі" бо Глябалізацыя накрые.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
06.08.2009 14:44
Валеры Грыцук 06.08.2009 13:56: "Праз step by step не паспеем "дайсьці да Беларусі" бо Глябалізацыя накрые."

Каб схавацца ад "глябалізацыі" трэба было не высоўвацца ў 1991-м з СССРу. Каб не блытацца пад нагамі ў Расеі трэба было ў 1994 выбраць не Лукашэнку, а (каго?)...
А можа сёння рэвалюцыю арганізуем ды замест дакучлівага Бацькі паставім каго-ніць хто лічыць, што ТАРАШКЕВІЦА нам ва ўсім дапаможа? Тады яшчэ ў 1992-м трэба было змяніць ВС і пад МАГУТНЫМ БОЖАМ увайсці разам з ідэёлагамі з БНФ у NATO ды ЕС?

Заўважце, што ўвесь гэты час пасля нашае незалежнасці "ШТОДЗЁННА" бабулька Еўропа думала пра нас:"Як там мае беларусы і беларускі, як там Беларусь, як там, ў прыватнасці, жыве-пажывае спадар Старкоў?"
Гэта гумар, зразумела.
Бо калі хто і пачаў за бугром думаць пра нас дык гэта ЗША, якія па свайму эвалюцыйнаму шляху развіцця ведаюць, што толькі step by step / крок за крокам можна дайсьці да Беларусі, бо калі паспяшацца то хутчэй людзей беларускіх насмешыш. А справа ж гэта сур'ёзная - ЕЎРАПЕЙСКАЯ і вырашаць яе будзе маладое пакаленне нацыі - яно ўсюды паспее, калі паспее.

Імя:: Павал2 да Старкова
06.08.2009 14:56
Нікому нічога не прадаваць, а самім мадэрнізаваць - Народ Беларусі -Народ Творчы і перспектыўны. Як хоча быць незалежным, то няхай вучыцца на памылках суседзяў.

У НАТА ніколі...ані сёньня ані заўтра ані ніколі. Гэдакіх Краін сёньня ні мала.

І ніякіх Шушкевічаў і Пазьнякоў ані ім падобных да улады ані сёньня ані заўтра ані ў будучыні ні дапускаць. Трэба выхоўваць сваяго інтэлектуала і шукаць, бо сёньня абы каму ўлады даваць нельга, бо прададуць нашую Радзіму - Янв лакому кусок для кожнага, не толькі для Расеі.

Корачы- добра жыць з усімі, але свайго розуму трымацца, наш патэнцыял гэта людзі - Беларускай Зямлі - добрыя і інтэлігэнтныя.

Імя:: Димыч
06.08.2009 15:38
Подытоживая комментарии господ белорусских националистов и прочих господ, которые в отличие от Сурвилы являются гражданами Республики Беларусь, выражу свое мнение: МОДЕРНИЗАЦИЯ БЕЛАРУСИ - ДА, ВЕСТЕРНИЗАЦИЯ БЕЛАРУСИ - НЕТ. А что при этом думает ОБСЕ, госдеп США, наши записные прозападники шушкевичи это их частные проблемы.:))

Імя:: беларуска Горад:: г.Менск
06.08.2009 15:57
Не чапайце ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА,вам ніколі да ЯГО не дарасьці.Вам коліць вочы яго прароцствы і праўда якую ЁН нясе свайму НАРОДУ.Усё што ЁН калісьці пісаў у сваіх артыкулах спраўжываецца ці спраўдзіцца яшчэ,асабліва пра расею ў дачыненьні да БЕЛАРУСІ.

Імя:: Димыч
06.08.2009 16:36
беларуска Горад:: Не чапайце ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА,вам ніколі да ЯГО не дарасьці.


А почему нельзя "чапаць" Зянона? При демократии и демократах неприкасаемых нет и быть не может в принципе. В США каждая кухарка имеет право знать доходы политиков, включая Президента США и с кем он спит. А почему мы не можем обсуждать Позняка, его взгляды, взгляды шушкевичей, сурвил? Имеем на то законное право. Мне вот, например, интересно также с кем спит Лукашенко, почему потом николеньки появляются неизвестно почему и от кого.:))

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
06.08.2009 16:43
беларуска Горад:: г.Менск 06.08.2009 15:57

Вы, паважаная, забылі напісаць АМІНЬ!
###
Пісаць ці казаць адна справа. Рабіць, ўмець зрабіць ці ўмець арганізаваць, каб было зроблена так як напісана ці сказана іншая.


Імя:: Генадзь
06.08.2009 19:23
Пэўна, "арганізоўваць і рабіць" Старкоў можа, бо вядома, што ў свой час арганізаваў фірму, сумесна з Сазонавым, памочнікам Лукашэнкі. Вось толькі ці была з гэтага карысьць і Беларусі, і Злучаным Штатам?

Імя:: Павал2 да Старкова
07.08.2009 03:46
Vot Vam babushka i Jurjev Dien'

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
07.08.2009 09:23
Павал2 да Старкова 07.08.2009 03:46:
"Vot Vam babushka i Jurjev Dien'"

Растлумачце, калі ласка, Павал,
Кто бабушка? ЧТО ЗА ЮРЬЕВ ДЕНЬ?

Ну нічога не зразумеў з вашага поста.

Імя:: Павал2
07.08.2009 16:57

Імя:: Генадзь
06.08.2009 19:23
Пэўна, "арганізоўваць і рабіць" Старкоў можа, бо вядома, што ў свой час арганізаваў фірму, сумесна з Сазонавым, памочнікам Лукашэнкі. Вось толькі ці была з гэтага карысьць і Беларусі, і Злучаным Штатам?....................................................................................................................

Імя:: Валеры Грыцук
07.08.2009 17:23
Мяне (тут на форуме) цікавіць, хто з гэтых "актывістаў", старковых, беларусак зрабіў нешта карыснае для Беларусі?
Толькі балбатня?
=====
А Глябалязацыя ня будзе чакаць на стэпа...
Адносна 1991, 1994.. то было- то ня зменіш.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
07.08.2009 19:42
Валеры Грыцук 07.08.2009 17:23

за ўсіх старковых адказваць не буду
адкажу толькі за сябе
НІЧОГА
пры гэтым мой працоўны стаж на беларусі болей за 30 год + 2 гады савецкай арміі

ваша карысць для радзімы мяне не цікавіць
прабачце, калі ласка,

Імя:: gramadzianinu
11.08.2009 12:54
Szkada szto szanounaja Ivonka ne gramadzianka naszaje Bielarusi, ale heta ne tak važka. Jana sapraudnaja bielaruska, jakich jaszcze treba paszukac' dy ne znojdzesz siarod gramadzian. Dziakui jai za turbavan'ni za Bielarus', za jae narod, za jahony lios. A nakont "dzimyczau" - heta josc' s'mec'ce, szkada szto takich gramadzianau majem.