Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд тэлефанаваньняў за сераду 24 чэрвеня.







СЛУХАЦЬ:


Пачнём праграму з такога тэлефанаваньня:

Спадар: “Чамусьці не ідуць перадачы Радыё Свабода праз спадарожнікавую антэну. Пружаны. Іншыя перадачы з гэтага спадарожніка ідуць — і расейскія, і беларускія. Цікава ведаць, што за зьмены?”

Шаноўныя слухачы, каб слухаць праграмы Радыё Свабода праз спадарожнік HotBird, трэба пераналадзіць ваш спадарожнікавы прыймач. А менавіта — у ранейшых наладках зьмяніць толькі адну настройку: хуткасьць патоку. Замест старой, 27500 мэгасымбаляў за сэкунду, трэба выставіць новую — 16300. Усе астатнія настройкі застаюцца тыя самыя.

СМС-паведамленьне: “Як даслаць ліст на Радыё Свабода?”

Шаноўны слухач! Адрас для допісаў: паштовая скрынка 111, Менск, 22005. Электронны адрас: svaboda@rferl.org

22 чэрвеня зь візытам у Менску знаходзілася Эўракамісар у справах зьнешніх сувязяў Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Яна заявіла, што Брусэль чакае выкананьня Менскам 5 патрабаваньняў Эўразьвязу. Гэта зьмены ў выбарчым заканадаўстве, свабода мэдыяў, свабода сходаў, рэгістрацыя недзяржаўных арганізацыяў, вызваленьне палітзьняволеных.

А 12 чэрвеня Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на год прадоўжыў дзеяньне ўказу пра арышт уласнасьці, якая належыць “шэрагу асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі”, і знаходзіцца на тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША.

Наш сталы слухач выказвае сваё стаўленьне да гэтых падзеяў:

Cпадар Зіноўеў: “Усё-ткі слушна зрабілі ЗША, калі, нічога ня кажучы, увялі гэтыя санкцыі. А што тычыцца ягонай сустрэчы з Бэнітай Фэрэра-Вальднэр, мне не спадабалася, як яна сказала: “Мы разумеем, як гэта складана, вось так вось цяжка быць мостам”.

Творчасьць слухачоў Свабоды:

Cпадар Лявонцій, Гомель:

“Народзе мой, сьвяты, рахманы, спрадвеку поўны дабрыні,
Няўжо ня бачыш ты падману, няўжо ня чуеш ты хлусьні?
Няўжо легенд аб працьвітаньні ты не наслухаўся спаўна?
Няўжо ня стала пакараньнем табе вярхоўная мана?
І не баліць табе зьнікненьне людзей найлепшых назаўжды?
І мовы роднае гібеньне няўжо яшчэ ня ўгледзеў ты?
А дзе ж зямлі сваёй адданасьць? Дзе шлях насуперак бядзе?
Народзе мой, твая рахманасьць адно да гібелі вядзе.
Ачуйся, вырвіся з падману і ў векавы нясі прасьцяг
Сярэднявечча свайго знанасьць і бел-чырвона-белы сьцяг.
Мане вярхоўнай дай адмову, ня вер двурушніцкай кляцьбе
І новым гербам, гімнам новым пазнач на ўсе вякі сябе”.

Завершым “Званкі на Свабоду” такі тэлефанаваньнем:

Марыя Бартось: “Я хачу сёньня зьвярнуцца да Лукашэнкі. Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч, калі ня пойдзеш у адстаўку, прыедзем у Менск зь вёсак на барыкады, вось так будзе! За зьдзекі з народу. Гэта зразумела? Мы маем права выйсьці і патрабаваць: у адстаўку! Досыць цярпець, досыць вас, Аляксандар Рыгоравіч!”.

Тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG