Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прадоўжыў арышт уласнасьці Беларусі ў ЗША


Барак Абама<br />&nbsp;

Барак Абама<br />&nbsp;

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 12&nbsp;чэрвеня на&nbsp;год прадоўжыў дзеяньне ўказа пра арышт уласнасьці &ldquo;шэрагу асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў&nbsp;Беларусі&rdquo;, што знаходзіцца на&nbsp;тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША.

Як зазначае прэс-служба Белага дома, Абама накіраваў адпаведнае паведамленьне, у тым ліку ў Кангрэс ЗША, у якім адзначыў наяўнасьць “некаторых пазытыўных зьменаў за мінулы год” у Беларусі.

У прыватнасьці, ён зьвярнуў увагу на вызваленьне ўсіх міжнародна прызнаных палітычных зьняволеных. “Але нягледзячы на гэта, дзеяньні і палітыка пэўных членаў урада і іншых людзей, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы, парушаюць правы чалавека і ўцягнутыя ў дзяржаўную карупцыю, маюць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і міжнароднай палітыцы ЗША. Па гэтых прычынах я вырашыў, што неабходна прадоўжыць дзеяньне ўказа аб блякаваньні ўласнасьці”, — гаворыцца ў дакумэнце.

Аляксандар і Віктар Лукашэнкі
Натальля
Пяткевіч
Віктар
Галаванаў
Аляксандар Зімоўскі
Лідзія
Ярмошына
Сьцяпан Сухарэнка
Віктар
Шэйман
Уладзімер Навумаў
Дзьмітрый Паўлічэнка
Указ пра фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да дзесяці беларускіх чыноўнікаў быў падпісаны папярэднім прэзыдэнтам Джорджам Бушам 16 чэрвеня 2006 года і з таго часу прадаўжаецца штогод.

Указ блякуе ўласнасьць гэтых чыноўнікаў і іх права на ўласнасьць у ЗША, рахункі і магчымасьць фінансавых апэрацый. Амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць зьдзелкі з гэтымі службовымі асобамі.

Да ўказа прыкладаецца сьпіс зь дзесяці прозьвішчаў, у іх ліку — прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар Лукашэнка, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, кіраўніца Цэнтрвыбракаму Лідзія Ярмошына.

У сьпіс таксама ўваходзяць асобы, якія на гэты час пазбавіліся сваіх пасадаў, — гэта былыя старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Савета бясьпекі Віктар Шэйман, міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў і камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС Дзьмітрый Паўлічэнка, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG