Пухавіцкія забойцы чакаюць амністыі дома
Каля месяца пасьля абвяшчэньня выраку забойцам “пухавіцкага падпальшчыка” асуджаныя застаюцца дома. Міліцэйскія пасты зьнятыя зь іх дамоў.
Суд над жыхарамі Пухавічаў, якія ўчынілі самасуд. На здымку (зьлева направа): Аляксандар Петручэня, Ігар Макарэвіч, Тацьцяна Юхневіч, Сяргей Аліферовічx
Суд над жыхарамі Пухавічаў, якія ўчынілі самасуд. На здымку (зьлева направа): Аляксандар Петручэня, Ігар Макарэвіч, Тацьцяна Юхневіч, Сяргей Аліферовіч
У РУУС Жыткавіцкага раёна кажуць, што да іх не прыйшло рашэньне суду аб зьмяненьні меры стрыманьня, і асуджаныя за забойства застаюцца пад хатнім арыштам, падае
Інтэрфакс.
Верагодна, улады чакаюць амністыі да асуджаных з нагоды 65-годзьдзя вызваленьня Беларусі. У міліцыі гэта ўскосна пацьвердзілі.
9 чэрвеня Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу забойцаў “пухавіцкага падпальшчыка”
Сяргея Аліферовіча і
Ігара Макарэвіча.
Абодва прасілі Вярхоўны суд зьмякчыць прысуд Гомельскага абласнога суда. Першы быў засуджаны да 5 гадоў, другі – да 3 гадоў зьняволеньня – ніжэй ніжняй мяжы паводле артыкулу за наўмыснае забойства, учыненае групай асоб.
31 сьнежня Аліферовіч і Макарэвіч разам з саўдзельнікамі забілі свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча – жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна. Пасьля ўмяшаньня ў справу А.Лукашэнкі да суда яны былі вызваленыя на падпіску на нявыезьдзе. Пазьней суд даў ім вельмі мяккія прысуды.
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гомельскага суду.