Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пухавіцкія забойцы прасілі зьменшыць пакараньне


 У часе суду

У часе суду

Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу забойцаў “пухавіцкага падпальшчыка” Сяргея Аліферовіча і Ігара Макарэвіча.


Абодва прасілі Вярхоўны суд зьмякчыць прысуд Гомельскага абласнога суда. Першы быў засуджаны да 5 гадоў, другі – да 3 гадоў зьняволеньня – ніжэй ніжняй мяжы паводле артыкулу за наўмыснае забойства, учыненае групай асоб.

31 сьнежня Аліферовіч і Макарэвіч разам з саўдзельнікамі забілі свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча – жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна. Пасьля ўмяшаньня ў справу А.Лукашэнкі да суда яны былі вызваленыя на падпіску на нявыезьдзе. Пазьней суд даў ім вельмі мяккія прысуды.

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гомельскага суду.
XS
SM
MD
LG