чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:11

Грамадзтва

Ці трэба адмяняць сьмяротнае пакараньне?

Беларускі парлямэнт атрымае статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, але толькі пасьля таго, як Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне. Такое рашэньне было ўхваленае на чарговай сэсіі асамблеі 23 чэрвеня ў Страсбуры.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


Паводле заявы Міністэрства замежных спраў Беларусі, “Рэспубліка Беларусь, як ужо неаднаразова казалася, з разуменьнем ставіцца да пазыцыі Рады Эўропы што да пытаньня пра сьмяротнае пакараньне. Неабходнае абмеркаваньне і аналіз на гэтую тэму вядзецца ў парлямэнце Беларусі, у юрыдычнай супольнасьці нашай краіны, дзе, бясспрэчна, прымаюць пад увагу ня толькі пазыцыю Рады Эўропы, але і важкае меркаваньне грамадзянаў Беларусі, выказанае на ўсенародным рэфэрэндуме па дадзеным пытаньні”.



Палітоляг Юры Дракахруст:

“Я асабіста ня маю пэўнага стаўленьня да праблемы сьмяротнага пакараньня. Але магчымы мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў і рэкамэндацыя судам устрымлівацца ад вынясеньня такіх прысудаў у будучыні. Практыка паказвае, што беларускія суды звычайна прыслухоўваюцца да такіх рэкамэндацый.

Тады Беларусь дэ-факта стане краінай без сьмяротнага пакараньня, не касуючы фармальна вынікі рэфэрэндуму 1996 году”.

Палітоляг Юры Чавусаў:


“Мэханізмаў ня толькі ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне, але нават мэханізмаў адмены сьмяротнага пакараньня ў гісторыі існуе безьліч. Магу ў прыклад прывесьці такія краіны, як Паўднёвая Афрыка. Яны адмянялі сьмяротнае пакараньне праз рашэньне Канстытуцыйнага суду, які прызнаваў, што гэты від пакараньня незвычайна жорсткі і парушае права на жыцьцё. Была такая трактоўка, што рашэньне рэфэрэндуму ня можа пазбаўляць людзей жыцьця. Існуюць вельмі экзатычныя варыянты прыняцьця такіх рашэньняў”.


Пісьменьнік і палітык, генэрал Мікалай Чаргінец

“Я занадта многа бачыў вельмі жорсткіх забойстваў — такіх, як згвалтаваньне і забойства дзяўчатак 4—5 гадоў, расчляненьне трупаў. Для такой катэгорыі я ўсё ж такі пакінуў бы. Бо калі мы ня будзем жорстка рэагаваць на такія злачынствы, то яны будуць пашырацца. На гэта паказвае ўсясьветная практыка.


Vox-populi у Горадні
.
Пэнсіянэр:

“Я ня ведаю, калі не расстрэльваць, то якое далей яму будзе пакараньне? Вось пытаньне ў чым. А калі я ня ведаю, якое яму далей будзе пакараньне, то лепей — кроў за кроў, сьмерць за сьмерць, як гэта было ў Вялікую Айчынную: злачынцаў расстрэльвалі. Вось я асабіста за такое меркаваньне”.

СЛУХАЦЬ:


Праваслаўны сьвятар зь Менску айцец Аляксандар Шрамко:

“Я супраць сьмяротнага пакараньня. Бо калі чалавек памірае, страчвае магчымасьць пакаяцца. Я ўжо не кажу пра магчымыя судовыя памылкі. Таму ў выпадку адмены сьмяротнага пакараньня чалавеку застаецца магчымасьць пакаяцца. Каб ён усё абдумаў і неяк прыйшоў да Бога, пакаяўся. Усё ж Бог яго трымае на сьвеце, таму трэба даваць магчымасьць жыць, каб ён неяк для сваёй душы нешта зрабіў”.


Былы старшыня Савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч:

“Уся Эўропа адмяніла сьмяротнае пакараньне. І нічога страшнага не адбудзецца, калі і мы адменім. Я схіляюся да таго, што трэба адмяніць. Што да грамадзкай думкі, то ў нас навучыліся маніпуляваць грамадзкай думкай, і не зьдзіўлюся, што гэта будзе ўспрынята нармальна. І калі б паставілі на рэфэрэндум, то пры неабходнай растлумачальнай працы гэта было б ухвалена і на рэфэрэндуме”.


Адвакат Аляксандар Баран:

“У Беларусі гэта пытаньне ставіцца так, што яно вырашаецца ў залежнасьці ад грамадзкай думкі. А грамадзкая думка будзе супраць адмены сьмяротнага пакараньня. Занадта многа ўчыняецца такіх злачынстваў у Беларусі, якія ў разуменьні грамадзкасьці патрабуюць менавіта такога вырашэньня пытаньня. Найперш я маю на ўвазе забойствы ці згвалтаваньне дзяцей і гэтак далей”.


Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы генэрал Ігнацій Місурагін сказаў, што пытаньне аб мараторыі на сьмяротнае пакараньне надзвычай складанае.


“З аднаго боку эўрапейцы патрабуюць ад нас увядзеньня такой меры, але з другога боку, усе памятаюць вынікі галасаваньня на рэфэрэндуме, калі значная бальшыня выказалася супраць адмены сьмяротнага пакараньня. Таму, на маю думку, гэта як раз той выпадак, калі спачатку чым адрэзаць, трэба сем разоў адмераць.


Актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Ірына Тоўсьцік:

“Сьмяротнае пакараньне трэба адмяняць, і ня толькі дзеля таго, каб Беларусь стала сябрам Рады Эўропы. Але і таму, што сьмяротнае пакараньне — гэта барбарства, гэта антыгуманна, гэта нечалавечна. Жыцьцё — неад’емнае права кожнага. Дзяржава не павінна забіваць людзей. Адна з мэтаў нашай кампаніі — інфармаваньне насельніцтва, каб людзі разумелі, чаму неабходна адмяняць сьмяротнае пакараньне”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мянчук
24.06.2009 12:19
Чым хутчэй скасуюць, тым лепш.

Імя:: Горадня
24.06.2009 12:19
А што скажуць бацькі згвалчаных і забітых дзяцей?

Імя:: Ірына
24.06.2009 12:24
Для ўступлення ў Савет Еўропы адмены не патрабуецца. Дастаткова ўвесці мараторый, як гэта зрабіла Расія.

Імя:: Валентин
24.06.2009 12:48
Можно провести референдум по этому вопросу, а также по Абхазии с Осетией. Выгодный момент.

Імя:: Ян Горад:: Менск
24.06.2009 13:50
Нявінна забітыя па справе маньняка Міхасёва павінны былі навучыць беларусаў, што пакараньне сьмерцю трэба скасаваць. Яго нельга перагледзець у выпадку судовых памылак...

Імя:: Віталь
24.06.2009 13:59
Імя:: Горадня 24.06.2009 12:19 А што скажуць бацькі згвалчаных і
Калі імі кіруе прага помсты, гэта адно, а калі Вера ў Бога, то павінны зьмірыцца. На ўсё ёсьць Воля Бога. Большасьць ставіцца да гэтага пытаньня як бязбожнікі.

Імя:: Ева
24.06.2009 14:08
Народ заўсёды любіць кроў. Толькі ці варта ўпадабляцца натоўпу?!

Імя:: Наталка
24.06.2009 18:41
Рэферэндумы амаль ва ўсіх краінах, дзе праводзіліся па гэтаму пытаньні, былі супарць адмены. Але пакараньне было адменае. І зараз, апытаньне паказваюць, што ўжо значна меньшая колкьасьць прагаласавала бы "супарць". да таго ж волевыяўленьне народу залежыць ад ступені інфармацыйнай прапаганды. Гэта называецца "апярэджваючы закон".

Імя:: Наташа Горад:: Новогрудак
24.06.2009 21:27
Не надо отменять, потому что есть преступления, которые должны быть наказаны только смертью. Например, насилие и убийство детей.

Імя:: сьмяротны
24.06.2009 23:01
Наташы: "должны быть наказаны смертью". Сьмерць - гэта не пакараньне. Бо пакараньне мае на мэце маральнае павучаньне, іначай гэта проста помста. Вы хочаце сказаць, што пакараненьне сьмерцю аднаго забойцы будзе павучаньнем для іншых? У такім выпадку забойстваў ані згвалтаваньняў у нашай краіне даўно ўжо не павінна быць! Гэта не пакараньне, а "вырашэньне праблемы", як сказаў бы таварыш Сталін: “няма чалавека - няма праблемы” (насамрэч, праблема ёсьць і заўжды будзе, бо яна не ў асобным чалавеку, а ў чалавецтве). Эўропа прапаноўвае іншае, ня сталінскае вырашэньне праблемы: пажыцьцёвае зьняволеньне. На маю думку, дзяржава (і ўсё грамадзтва) набывае большага аўтарытэту, калі дабраахвотна адмаўляецца нападабняць забойцаў, адмаўляецца ад помсты (як набыла аўтарытэту Беларусь, калі дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі) – яна набывае самапавагі, аўтарытэту ўваччу сваіх грамадзянаў, а не ўваччу забойцаў, у якіх яна аўтарытэту ня мае і мець ня будзе (дый ці патрэбны дзяржаве такі аўтарытэт?), гэтаксама як і царква й г.д. Разумею, што той факт, што сям’я ахвяры будзе вымушаная “пажыцьцёва ўтрымліваць забойцу з сваіх падаткаў” – важкі псэўдааргумэнт; утрымліваць забойцу непрыемна нікому – хай тады сем’і ахвяраў вызваляюцца ад падаткаў, ці што? Дзяржава і так мае залішнюю кампэтэнцыю ў вырашэньні лёсаў людзей, аднак толькі тая дзяржава можа звацца гуманнай і цывілізаванай, якая не выкарыстоўвае забойства ў якасьці апошняга аргумэнту – у гэтым, можа быць, і палягае галоўнае адрозьненьне сучасных эўрапейскіх каштоўнасьцяў ад сярэднявечных, хай Вам гэта й не падабаецца.

Імя:: Димыч
25.06.2009 17:17
Былы старшыня Савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч:

“Уся Эўропа адмяніла сьмяротнае пакараньне. І нічога страшнага не адбудзецца, калі і мы адменім. Я схіляюся да таго, што трэба адмяніць.

А нам Европа не Указ, господин Войтович. США считают себя демократией, а смертную казнь не отменяли. И плевать им с высокой колокольни что по этому поводу думает Европа. Так что не надо так уж подобострастно перед ЕС подгибать колени, господин Войтович. Имейте самоуважение.
На мой взгляд пока отменять преждевременно. И вообще это право народа решать это на референдуме.