Чаму сучасная турма — падарожжа на іншую плянэту? Якія ўрокі вынікаюць са «змовы» Фядуты – Зянковіча? Якой бачыцца Расея былому палітвязьню? Ці магчымае паразуменьне паміж Беларусьсю Лукашэнкі і Беларусьсю яго апанэнтаў?
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» распавёў, якой была рэакцыя на «дарожную мапу» нармалізацыі адносінаў Эўразьвязу зь Беларусьсю, якую летась прадставіў калектыў беларускіх аўтараў.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньне, як на беларуска-амэрыканскія адносіны паўплывае затрыманьне кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура.
Як зьменіцца беларуска-амэрыканскі дыялёг пасьля затрыманьня Мадура? Ці патрэбная дэмакратыя Трампу? Ці прыняла Эўропа стратэгію Шрайбмана для Беларусі?
Статыстыка колькасьці палітвязьняў і палітычна матываваных прысудаў дазваляе зрабіць дапушчэньне, што ўзровень рэпрэсіяў у Беларусі зьнізіўся — кажа палітычны аналітык, філёзаф Пётра Рудкоўскі.
Беларуская ўладная эліта ў яе цяперашнім стане не прыняла б у якасьці лідэра ніякага «чужака» — мяркуе кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, суаўтар дасьледаваньня «У цені Лукашэнкі: Беларуская кіроўная кляса ў пачатку транзыту ўлады» Рыгор Астапеня.
Досьвед пратэстаў 2019 году і лідэрства Хуана Гуайдо пераканалі Дональда Трампа ў тым, што вэнэсуэльская апазыцыя ня здольная разьвязаць праблемы сваёй краіны, таму ён робіць стаўку на эліты рэжыму Нікаляса Мадура. Гэтак лічыць экспэрт у праблемах Лацінскай Амэрыкі Аляксандар Дуброўскі.
Апэрацыя ЗША ў Вэнэуэле — ясная кропка ў працэсе чарговага гістарычнага цыклю пераходу ад эпохі сілы права да эпохі права сілы — лічыць палітычны аглядальнік Рускай службы Радыё Свабода, гісторык Яраслаў Шымаў.
У апошнім выпуску «Палітыкі зь Юрыем Дракахрустам» на YouTube-канале Свабода Premium палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў спрагназавалі, якімі будуць у 2026 годзе адносіны Беларусі з ЗША, Эўропай і Расеяй.
Палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў адказалі на пытаньне пра будучыню дэмакратычных сілаў у навагоднім выпуску праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам».