Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінец: Стрымлівае рашэньне рэфэрэндуму


Мікалай Чаргінец

Мікалай Чаргінец

Пісьменьнік і палітык, генэрал Мікалай Чаргінец камэнтуе Радыё Свабода ці варта адмяняць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. 23 чэрвеня ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, паводле якой беларускі парлямэнт атрымае статус спэцыяльна запрошанага толькі пасьля ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.


“Я занадта многа бачыў вельмі жорсткіх забойстваў — такіх, як згвалтаваньне і забойства дзяўчатак 4—5 гадоў, расчляненьне трупаў. Для такой катэгорыі я ўсё ж такі пакінуў бы. Бо калі мы ня будзем жорстка рэагаваць на такія злачынствы, то яны будуць пашырацца. На гэта паказвае ўсясьветная практыка. А ў астатнім можна сьмела здымаць пытаньні. За ўсе эканамічныя злачынствы ніколі б не прымяняў сьмяротнага пакараньня... Пакінуў бы толькі за адно — зьдзекі і вельмі жорсткія забойствы дзяцей, бо ніводная маці ня зможа знайсьці апраўданьне забойцу.

У Беларусі разумеюць, што Эўропа пайшла па шляху адмовы ад такой страшнай меры пакараньня, як сьмяротнае пакараньне. Улады спрабуюць з увагай ставіцца да гэтага і зрабіць крокі, каб урэшце прыйсьці да гэтага.

Нас стрымлівае тое, што ўвялі сьмяротную кару па рашэньні рэфэрэндуму. І адмяняецца гэта таксама рэфэрэндумам.

Таму пайшлі такім шляхам. Скарацілі колькасьць артыкулаў, за якія прадугледжана такое пакараньне.Усё часьцей выкарыстоўваецца мараторый на выкананьне прысуду.

На жаль, пакуль мы ўпэўненыя ў тым, што не атрымаем бальшыні галасоў падчас рэфэрэндуму за поўную адмену сьмяротнага пакараньня. Таму тут трэба ісьці такім шляхам: старацца істотна скараціць прымяненьне такога прысуду. Яго выкананьне паступова вывесьці ў разрад пакараньняў, на якое накладаецца мараторый.

І трэцяе — добрая тлумачальная праца з насельніцтвам, каб урэшце выйсьці на такую прапанову, як правесьці рэфэрэндум і гэтае пытаньне вырашыць. Такі лягічны ланцужок пытаньняў найбольш прымальны для Беларусі”.
XS
SM
MD
LG